“Чилим”: Сыс па-расейску

Стыхійныя і розныя па мастацкіх вартасцях пераклады вершаў блукаюць у нетрах расейскамоўных выданняў ды на розных інтэрнет-парталах. Час ад часу яны трапляюцца на вочы і тады я збіраю іх у адмысловую тэчку. Відаць, надыйшоў час сабраць усё разам, раптам некаму гэта будзе даспадобы… Даная Я представил, что ты – Даная, просто женщина неземная, от которой Персей … Чытаць далей →

Любоў Турбіна: Гэта месца – знаёмае быццам – наўмысна забыта

Хросная маці маёй жонкі Галіны Дубянецкай– паэтка і даследчык літаратуры з Інстытута сусветнай літаратуры ў Маскве Любоў Турбіна. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што мы, па-сямейнаму, спрычыніліся да перакладу ейных вершаў на беларускую мову. Нешта з гэтага друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”, нешта яшчэ чакае свайго часу. Але, навошта чакаць… Мост Гэты мост праз рачулку … Чытаць далей →

Тувім: “Сон златакосай дзяўчынкі”

Пераклад верша Юльяна Тувіма “Сон златакосай дзяўчынкі” адбыўся нечакана. Сябры-гарадзенцы, якія пад гітару выконваюць песню на мове арыгіналу папрасілі мяне парупіцца пра пераклад яго на беларускую мову. Але, зацюканы працай, я гэтую просьбу перадаў Галіне Дубянецкай. І слушна зрабіў. Галіна зрабіла дасканалую рэч, якую не сорамна паказаць усім. Сон златакосай дзяўчынкі Яраславу Івашкевічу Пані пахне, … Чытаць далей →

Максім Багдановіч і украінская літаратура

Усе ведаюць Максіма Багдановіча ў першую чаргу як таленавітага творцу-паэта, празаіка, але ён быў таксама і здольным перакладчыкам, а таксама даследчыкам літаратуры. Асобнае месца ў яго творчых прыярытэтах займала ўкраінская літаратура, — піша ў facebook Таццяна Барадуля. Варта зазначыць, што Максім Багдановіч з’яўляўся адным з першых, хто пачаў перакладаць і прафесійна даследаваць творчасць Т.Шаўчэнкі, славутага ўкраінскага … Чытаць далей →

Ці трэба Сыса выдаваць па-расейску?

Тут  у мяне вось што. У расейскім часопісе  “Дружба народов”  (№ 1, 2006) былі змешчаныя вершы Анатоля Сыса ў перакладзе Любы Турбіной пад назваю “И сквозь слезы мы увидим мир”. Да сваіх перакладаў Люба яшчэ і прадмову напісала, і каментары дадала, якія я тут не публікую. Але… Дагэтуль я сабраў больш за  60 вершаў Анатоля … Чытаць далей →

Змяіны Цар

Гэты верш быў перакладзены на некалькі моваў, прычым на украінскую мову двойчы. А літоўскія музыкі Марус Салінас і Гедрус Арбачаўскас стварылі цудоўную песню ў жанры neo-folk на словы гэтага верша (Альбом “У КАРАЛЕЎСКІХ ДАЛОНЯХ / KARALIU DELNUOSE”, 2008). Сабраў усё да кучы – і пераклады, і песню, – а раптам нехта нешта ўпадабае. Змяіны цар … Чытаць далей →

Уладзімір Агафонаў – чалавек сусвету

Змяшчаю адзіны пераклад верша Уладзімера Агафонава на беларускую мову, зроблены мной. Можа яшчэ нехта таксама перакладаў. Пра тое – мне невядома. А яшчэ я ўдзячны лёсу, што ён нас некалі звёў разам. Ён цяпер жыве недзе на Украіне, кажуць у Крыму. Яго нават называюць Адміралам Лісінай Бухты… У маёй новай кнізе вершаў “Павук”, якая неўзабаве … Чытаць далей →

Ян Тулік: Гісторыя забытай паліцы

Гісторыя забытай паліцы Мяцёлка з павіных пёраў, штучнага пуху абмятае карэньчыкі кніжак, жаўцё тэатральных праграмак, “акторы” з якіх ужо сталі старымі, альбо святкуюць з Усімі Святымі. Мяцёлка выпала з далоні, скамечаныя літары паажывалі, загукалі ўвосень вясну. Ізноў Рамэа ашалеў невыносна, тады як Джульета, поўная стрыманасці, апантаная сапраўдным каханьнем. Ізноўку рыцар на асьле напіхваў страўнік кілбасой. … Чытаць далей →

Снежная азбука Чарнагорыі

Аднаго з выбітных сучасных паэтаў Чарнагорыі Андрыя Радулавіча ведаюць далёка за ягонымі роднымі гарамі: паэтычныя творы Андрыя перакладзеныя на два дзясяткі еўрапейскіх моў, сярод якіх італьянская, румынская, расійская, украінская, грэцкая, польская, іспанская, англійская, французская… Чарга — беларускай. У вершаваную нізку, прапанаваную ўвазе чытачоў «Літаратурнай Беларусі», увайшлі пераклады з кнігі «Снежная азбука», якая ўбачыла свет у 2007 … Чытаць далей →

VIVA LA POEZIA!

Гэты тэкст – цікавага мастака і паэта Аляксея Ляпіна. Я толькі пераклаў яго на беларускую мову і, схіляючы галаву, падпісваюся пад гэтам цалкам. Шум дажджу — паэзія. Узыход Сонца — паэзія. Каханне — паэзія. Смерць — паэзія. Я вось думаю, колькі пачвараў можа быць схавана ў паэце? Хто ён, паэт? Навошта ён, паэт? Чаму ён … Чытаць далей →