Сяржук Сыс напісаў “Нясумную кнігу беларускага выгнанца”

«Кніга пра жыццё, кніга пра каханне, кніга пра нас» альбо «Нясумная кніга беларускага выгнанца» — так характарызуе свой зборнік прозы «Пералёт-трава» пісьменнік і праваабаронца Сяржук Сыс. Кніга выходзіць у выдавецтве «Logvino Literatūros namai» напрыканцы сакавіка. У аповесці «Пералёт-трава» падрабязна і рэалістычна распавядаецца пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, пра лёсы тых беларусаў, якія … Continued

Ганна Кандрацюк: Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Досыць рэдкая на Беларусі кніга пра Анатоля Сыса. Містычна-шаманская, рамантычная. Раю глянуць.  “У Гарошкаве найбольш не хапала ракі, якая пад уплывам прачытанага, здавалася, будзе цячы тут замест вуліцы. Той вобраз магутнай вады ўнушалі асабліва трывожныя радкі пра крыгаход напрадвесні. Запамяталася карціна. Навокал ноч. Анатоль разам з матуляй не спяць. Слухаюць як прабуджаецца Дняпро. Спалучэнне стыхіі з бяссонніцай … Continued

Павук

Кніга вершаў Сяржука Сыса “Павук” стала даступная ў электронным фармаце. Новую паэтычную кнігу склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі … Continued

“Ягамосьць”: вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

“Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс… У анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі… Кніга паэтычных прысьвячэньняў “Ягамосьць” – сьціплы ўнёсак у скарбонку памяці выдатнага паэта сучаснасьці Анатоля Сыса. Тут творы, напісаныя тымі, хто асабіста ведаў Анатоля, і тых, хто быў знаёмы з ім завочна … Continued

“Стрэмка”

Кніга паэзіі “Стрэмка” ўбачыла свет у 2011 годзе ў серыі “Кнігарня пісьменніка”. У анатацыі да кнігі гаворыцца: “Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара”. … Continued