Дачакайся, родная, мяне…

Верш прысвячаю мілай матулі, якая сумуе па сваім сыне. А ён не можа пабачыцца Мама, мама, кажуць, дактарыЧасам не вылазяць з нашай хаты,Дачакайся сына, не згары,Ён жа ані ў чым не вінаваты. Дачакайся, родная, мянеІ прабач, што зараз не вярнуся.Веру, што выгнання час міне,Яшчэ будзе вольна ў Беларусі. Нашыя бярозкі і дубокМоцы хай даюць табе … Чытаць далей →

Слівы

Верш з «Віленскага цыклу», які быў напісаны 30 жніўня 2022 года Недзе, у краі нялюбым, і месцы страшна чужым, Дзе ўчынкі, пачуцці і словы – лазовы гаркавы дым, Хварэў і канаў пакутліва, угрузнуўшы ў болю друз, Не прывід, не цень крывая – просты, як смерць, беларус… Па-вычварэнску скуголіў, аб літасці неба прасіў, А з неба … Чытаць далей →

Я вірю!

Віслы людскія, Дняпры і Дунаі горам сплываюць, віруюць адчаем, ад Пшэмысля да Катавіцы і Вавы Гальфстрымам крывавым… Ракеты на голавы, бомбы і міны… Грыміць Україна, стаіць Україна, цэрквы гараць, але Бог ёсць у сэрцах, бітва за волю – да смерці! У пекле пажараў, у сажы і дыме – мая Україна, другая радзіма. Зламаем хрыбет ашалеламу … Чытаць далей →

До нового ранку!

Прысвячаю Вользе Бражнік Пад час першай ранішняй кавы з “Кентам” і сэрцам бялюткім на пенцы барыстка інтымна шчабеча аб тым, што адна, а бацькі недзе згінулі ў Штатах. Скідаю даверліва маску, хачу даспадобы быць ёй, смуглатварай паненцы, якая нібыта ўкраінка, а я — беларус, у якога няма ані грошай, ні хаты… Шкадую, што кубачак кавы … Чытаць далей →

Развітанне -2000

Цягнікі знікаюць у тумане часам незваротна, на вякі на пероне нашага растання – думак пахавальныя вянкі. Ліхтары апошняга вагона Кінуліся ў цемрыва наўскач У пячоры чорнага перона Маё сэрца чорнае –  паплач. На хвіліну ўспыхне цыгарэта дым яе гаркавы як падман знік цягнік, перон, і я без мэты… у туман сыходжу, у туман. 2020

Студзеньская калекцыя -2020

Напачатку студзеня 2020 года пад час хваробы засвярбела раптам у душы і на свет з’явілася некалькі новых вершаў… Незвычайных і балючых… «ЗЯЛЁНАЕ СЭРЦА». На досвітку шызым, найгоршаю з зім, пад змятай падушкаю, мулкай і колкай, намацаю я і збяру па адным шэсць каляровых алоўкаў. На канціках — бляклая літар змяя: «Завод імя Сакка й Ванцэцці». … Чытаць далей →

Тым, хто побач са мной

Сэрца сцерці – сэрца — сэр… ца раз ля разля… таецца … каюцца паяцы – пяльцы на пальцы… мышкі ды мальцы… ды ні макаўкі ўслед, ні нават паловы… словы? Дык іх не… Ну іх… нячыстых… Ну іх… Праўды не засталося Як і злосці. След мой не мяккі Як і… 16.12.2019

Адмоўлена

У вершы «Адмоўлена» — паказаны складаны псіхалагічны свет чалавека, які чакае выкананне смяротнага прысуду. Упершыню надрукаваны 5 кастрычніка 2-18 года ў газеце «Народная Воля».   А ты не верыш, думаеш, што сніцца, Што вось, расплюшчыш вочы і міне… “Адмоўлена ў жыцці”, прысуд, вязніца, І ў сэрцы боль пякучы палыхне.   Як чуйна слых свідруе сутарэнне, … Чытаць далей →

Да сонца!

Лета ў дол лістотай падае імкліва, Заціраюць ласьцікам фарбы туманы. Пад нагамі хрупаюць чаўленыя сьлівы, Нос казычуць п’янкім водарам яны. А на ўскрайку вёскі – дзікія аджыны Палымяным лісьцем вабяць зрок здалёк. Не, не стану збочваць з роснае сьцяжыны, На шляху да лета паскараю крок… Зябка ды паныла на палях-абшарах, Дзе зусім нядаўна лётаў матылём. … Чытаць далей →

Каліна

Чаму не ў час каліна чырванее? Яе вагонь у жніўні недарэчны… Яшчэ паўсюль гуллівыя касмеі, Яшчэ не час лецець да зор, у вечнасць.   Паіў і песціў, марыў разам з ёю, І шанаваў бялюткі квет прыўкрасны… Цнатлівы куст, апырсканы крывёю, Не спапяляй жыццё маё заўчасна… 10 жніўня 2018