Дапаможам талакой выдаць кнігу “Паралёт-трава”?

У кнізе “Пералёт-трава” падрабязна і рэалістычна распавядаецца пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, пра лёсы тых беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму з-за крымінальнага пераследу, пра салідарнасць, якая дапамагае вытрымаць няпростыя выпрабаванні ў міграцыі. Усё фундатары атрымаюць свой асобнік, а многія з аўтарскім аўтографам. Збор і ўмовы тут. Спадзяюся, дзякуючы “Гронцы”, маім сябрам … Continued

Дзень роднай мовы-2025

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дата: 22 лютага. Час: 15:00. Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты). Месца: Raugyklos, 25. Што ў праграме? Музычныя гурты і калектывы: «Беларускі Цуд», «Гудаграй», «Гоман», «Світанак», «Пацеркі», «Валошкі», «Ойра». Паэзія і культурніцкі актывізм:  Сяржук Сыс, Ілля … Continued

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца

Рыхтуецца да друку чарговая кніга Сержука Сыса, на гэты раз – проза. Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх … Continued

“Чытальня” запрашае на сустрэчу з Сяржуком Сысом

Восень. Час прыгожы і паэтычны. Для беларусаў жа гэты час напрыканцы кастрычніка поўніцца сумам і горыччу. З 29-га на 30-е мы ўзгадваем жудасную ноч 1937-га, у якую больш за сто беларускіх літаратараў і іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты былі расстраляныя ў менскай “амерыканцы”. Сённяшнія масштабныя рэпрэсіі — бы рэха тых жудасных часоў. Творцы слова ў … Continued

Чорны Плед

Урывак з аповесці “Перакаці-поле”. Усё, што засталося ў мяне ад ранейшага жыцця – чорны плед. 180 на 200 сантымераў сінтэтычнага ілюзорнага цяпла. Гэтым пледам нядаўна ратавала мяне ад начнога лютаўскага марозу маладая нігерыйка Зэмба, убачыўшы скурчаную постаць пад плотам на украінска-польскім памежным пераходзе ў Шэгінях. Дагэтуль памятаю, як уначы, пры месяцовым святле, ярка свяціліся бялкі … Continued

Калядная “Гутарка” ў Львове

Беларуска–украінскім творчым вечарам “Гутарка” завяршыўся ў Львове інтэлектуальны і літаратурны 2016 год.  23 снежня ў “Штаб-кафэ” сустрэліся паэты і перакладчыкі з дзвюх краін. Беларускі паэт, перакладчык і праваабаронца Сяргей Сыс прывёз з сабой нямала вершаў і цікавых гісторый пра сваё жыццё і культурна-моўны стан у Беларусі. “Тут, у вас, лягчэй дыхаецца” – казаў ён, таму … Continued

30-годдзе Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”

14 снежня ў Палацы Мастацтваў адбудзецца юбілейная вечарына слыннага літаратурнага аб’яднання “Тутэйшыя”. «Тутэйшыя», незалежнае аб’яднаньне маладых літаратараў-нонканфармістаў, якія аказвалі ўплыў і на палітычнае жыцьцё краіны. Было ўтворанае ў 1987 з мэтай «абараняць свае правы, свае погляды і перакананьні, супрацьстаяць жалезнай гіерархічнай структуры Саюзу пісьменьнікаў». Дзеля легальнасьці фармальна лічылася, што таварыства існуе пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі. Таварыства … Continued

Дыбільныя вершыкі: Тартак

Як закарціць табе бяз меры Мяне памацаць хоць за што – Хутчэй вылузвайся за дзьверы, Ды не забудзь пра паліто… Не ў Божым храме і не ў краме: Мяне ты схопіш за руку; Шукай мяне на пілараме, альбо інакш – на тартаку… Там пахне лесам, дрэвам, стружкай, Смуродам танных цыгарэт, Там хлопцам робіць папялушка, Шыкоўны … Continued

У Гарошкаве адбылося свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса

Свята паэзіі, якое ладзіцца ў гонар Анатоля Сыса, упершыню прайшло ў траўні. Арганізатары вырашылі адмовіцца ад традыцыі правядзення фестываля ў апошніх днях кастрычніка і не прагадалі. У Гарошкаве 14 траўня быў прэзэнтаваны цудам ацалелы паэтычны зборнік Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва», у які ўвайшлі звыш ста шасьцідзесяці вершаў, напісаных перадусім у студэнцкія гады, а таксама невядомыя творы пазнейшых … Continued

Свята паэзіі ў Гарошкаве — 14 траўня

У суботу 14 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве. Сёлетняя імпрэза будзе складацца з прэзентацыі зборніка вершаў А. Сыса “Берагі майго юнацтва”, аўдыёдыска з вершамі “Галасы паэтаў”, а таксама паэтычных і музычных выступаў вядомых беларускіх творцаў. Удзел бяруць: Эдуард Акулін, Анатоль Бароўскі, Алесь Бяляцкі, Яўген Вапа, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, … Continued