Дапаможам талакой выдаць кнігу “Паралёт-трава”?

У кнізе “Пералёт-трава” падрабязна і рэалістычна распавядаецца пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, пра лёсы тых беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму з-за крымінальнага пераследу, пра салідарнасць, якая дапамагае вытрымаць няпростыя выпрабаванні ў міграцыі.

Усё фундатары атрымаюць свой асобнік, а многія з аўтарскім аўтографам.

Збор і ўмовы тут.

Спадзяюся, дзякуючы “Гронцы”, маім сябрам і ўсім добрым людзям, яна неўзабаве ўбачыць святло ў прыцемках жыцця.

Што за кніга?

“Пералёт-трава” – шчыры і эмацыйны партрэт непрадказальнай рэчаіснасці, спалучаны з вераю ў чалавечую салідарнасць, вераю ў каханне, якое, магчыма, і выратуе гэты свет. Пасля выдання кнігі я планую правесці шэраг чытацкіх сустрэч у Літве і Польшчы, распавесці пра сваю творчасць, пра новую кнігу, а таксама адкажу на любыя пытанні. У кнізе чытач да таго ж можа знайсці роздумы наконт вырашэння псіхалагічных праблем, якія ўзнікаюць у большасці вымушаных мігрантаў.

Аповесці ў жанры нон-фікшн, якія я ўключыў у кнігу, з’яўляюцца, на маю думку, каштоўнымі сведчаннямі падзей, што адбыліся ў Беларусі пасля 2020 года: масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, вымушаная міграцыя дзясяткаў тысяч беларусаў, праблемы з адаптацыяй у новых умовах. Гэта толькі частка перажытага героямі кнігі. Маю спадзяванне, што літаратура такога кшталту сёння актуальная і запатрабаваная ў беларускага чытача.

Ад сёння для прыцягнення ўвагі да збору планую знаёміць вас з кароткімі эпізодамі з важнай для мяне кнігі.

Збор – https://gronka.org/#/causes/recwu4X1rkZDwHuau

Змест: