Юбілей за кратамі. Алесю Бяляцкаму – 60. Сяржук Сыс распавядае пра сябра і калегу

З 14 ліпеня 2021 года, вось ужо год і больш як два месяцы, улады Беларусі без якога-кольвек суду ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага за кратамі, у тым самым Пішчалаўскім замку – старой турме на цяперашняй вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя класік беларускай літаратуры Якуб Колас, зняволены расійскімі жандарамі, мусіў пісаць сваю паэму … Continued

Снайпер (аўдыёверсія)

Разам з маладой жонкай Валяй мы чакалі майго сябрука, радавога Алеся Бяляцкага, які атрымаў кароткачасовы адпачынак ды кіраваўся з далёкага Уралу ў Гомель. Рыхтавалася да сустрэчы і ягоная сяброўка, студэнтка гістфака Наталля. Тады, у 1985 годзе, скончылася нашае сямейнае бадзянне па кватэрах: прафкам Гомельскага ўніверсітэта выдзеліў нам з жонкай пакойчык у інтэрнаце кватэрнага тыпу, паколькі … Continued

«Халоднае крыло Радзімы»: кніга, якая стваралася 30 год

Новая, пятая па ліку, кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі. Напачатку свайго выступу Алесь Бяляцкі падзякаваў сваім калегам і сябрам, якія дапамагалі ствараць кнігу, расчытваць лісты з калоніі, адшукваць у … Continued

“Жыву, бунтую, хто зразумее?”

Даўно пераканаўся, што з узростам у чалавека сапраўдных сяброў не становіцца болей, хутчэй, наадварот. Аднак здараецца, што лёс сутыкае людзей, і на доўгія гады яны робяцца аднадумцамі. Перабіраю стосы лістоў, напісаныя амаль нечытэльнай лацінкаю, якія дасылаў мне ў войска сябра Алесь Бяляцкі. Потым, калі Алеся таксама абулі ў кірзачы, ён пісаў у сваю чаргу мне з … Continued