Мая біяграфія
Сяржук Сыс (Сяргей Анатольевіч Сыс) нарадзіўся 26.01.1962 г. у в. Пракісель Рэчыцкага р-на Гомельскай вобласьці. Затым бацькі-настаўнікі пераехалі на сталае жыхарства ў вёску Заспа. Там пайшоў у сярэднюю школу, пасля якой, у 1979 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся разам з Алесем Бяляцкім, Эдуардам Акуліным, Анатолем Сысам. Пасля 2 курсаў навучаньня пайшоў у войска. Пасьля службы ў СА працаваў у Гомелі грузчыкам, экспедытарам, таваразнаўцам. Скончыў Гомельскі кааператыўны тэхнікум у 1985 годзе.
Вучобу ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце пасьля аднаўленьня скончыў у 1992 годзе.
Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дабрагашчанскай сярэдняй школе на Жлобіншчыне. У 1986 годзе працаваў карэспандэнтам Жлобінскай раённай газеты “Камуніст”, з 1987 годзе на працы ў абласной газеце “Гомельская праўда”. З 2000 года працаваў у камерцыйных структурах, выдавецкіх і рэкламных агенцыях і кампаніях. Некалькі год з’яўляўся загадчыкам аддзела навінаў Гомельскага абласнога радыё. Зараз жыве і працуе ў Мінску.
Першы верш быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” ў 1975 годзе. У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе “Маладосць”. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Паэт, перакладчык, публіцыст, журналіст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком каханьня” (2000 г.), “Стрэмка” (2011), «Павук» (2014), «DOM» (2024). Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). Удзельнік IV міжнароднага фестываля «Поющие письмена» ў Цверы ў 2012 годзе.
Удзельнік і госць шматлікіх літаратурных фестываляў і аўтарскіх вечароў ва Ўкраіне: Луцк, Жытомір, Львоў, Чарнігаў, Херсон.
Творы перакладаліся на ангельскую, гішпанскую, польскую, расійскую, украінскую, фінскую, літоўскую, вугорскую, румынскую і сербскую мовы. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з кастрычніка 2010 года, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
Па прычыне крымінальнага пераследу ў Беларусі з-за праваабарончай дзейнасці быў вымушаны шукаць палітычнага прытулку ва Украіне. Пасля ўварвання расійскіх агрэсараў з’ехаў да Нямеччыне. Зараз у Літве.