“Бывай, нямытая Расія!”

Патроху рухаюцца справы з аўтабіяграфічнай аповесцю “Пералёт-трава”. Дзіўна, але яна пішацца наадварот: з апошняга раздзела да першага. Такім чынам, да “Чорнага пледа” дадаю новую частку: “Бывай, нямытая Расія!” У ціхай ранішняй вадзе, быццам у крывым люстэрку, складаліся ў пазлы, крышыліся-вычвараліся, адлюстраванні шматлікіх смаленскіх храмаў і сцены тутэйшага крамля. Яшчэ прахалодна, але ўжо стаю басанож у … Чытаць далей →

Чорны Плед

Урывак з аповесці «Перакаці-поле». Усё, што засталося ў мяне ад ранейшага жыцця – чорны плед. 180 на 200 сантымераў сінтэтычнага ілюзорнага цяпла. Гэтым пледам нядаўна ратавала мяне ад начнога лютаўскага марозу маладая нігерыйка Зэмба, убачыўшы скурчаную постаць пад плотам на украінска-польскім памежным пераходзе ў Шэгінях. Дагэтуль памятаю, як уначы, пры месяцовым святле, ярка свяціліся бялкі … Чытаць далей →

Para bellum (апавяданне)

Ідэя гэтага невялічкага апавядання выношвалася цягам 2016 года, а напісалася ў лютым 2017 года.     А цябе натхняе зброя. «Зброя, — кажаш, — гэта воля! А без волі нам не жыць і Радзіме не служыць».                                   Анатоль Сыс Зброя мяне вабіла ад самага маленства. Яшчэ зусім нядаўна падавалася, што я добра ведаю, чаму яно … Чытаць далей →

Згублены ключ

Аднойчы я нетаропка крочыў старымі кварталамі паўднёвага, амаль курортнага, палескага горада. У той вераснёўскі ціхі надвячорак я нічога не заўважаў вакол сябе: ні засяроджаных гараджанаў, якія спяшаліся пасля працы схавацца за сценамі ўласных ракавак-кватэр, ні адвольна падзеленых светлафорамі табуноў імклівых аўтамабіляў, ні тое, што пад нагамі гучна хрумсцелі апалыя рудыя лісты. На душы было ніякавата, … Чытаць далей →

Не чапайце соннай савы (аўдыёфайл)

У 1986 годзе я скончыў завочна Гомельскі кааператыўны тэхнікум, атрымаўшы, невядома з якіх памкненняў, дыплом таваразнаўцы. Уладкаваўся ў ціхім старадаўнім Чачэрску на працу ў райспажыўтаварыства. Некаторы час мне собіла жыць у цешчы, у вёсцы над Сожам, за колькі кіламетраў ад райцэнтра. Зразумела, што на звыклы лад жыцця накладвалі свой адбітак і вясковыя клопаты. Аднойчы  чэрвеньскім … Чытаць далей →

“Янкі…”, альбо трывожны шлях на Лысую Гару

Некалі мой самы першы паход на буржуазную Літву, які доўжыўся амаль дзесяць дзён, скончыўся ў цягнічку “Вільня-Менск”. Старанна давёўшы выраз твару да стану скамянелага грызуна, я лісьліва зазірнуў у вочы мытніка-удава. Гэта выратавала добрую батарэю бутэлек з летувіскімі напоямі ад безумоўнай канфіскацыі. Цяпер – спаць! Але ці заснеш, калі душа трымціць у чаканні хуткай сустрэчы … Чытаць далей →

Люцыпары (аўдыёверсія)

Недзе паміж Фінскім залівам і Ладагай. Суворая зіма 1982 года. Савецкае войска. Мароз 34 ніжэй за нуль. Я, малады і прыгожы, як вецер, — начальнік начной змены качагараў. Галоўны, так бы мовіць, Люцыпар у гэтай гнілой балоцістай мясцовасці. На двары кацельнай – агромністыя горы вугалю, які прамерз так, што і дынамітам яго не раструшчыць. Але … Чытаць далей →

Міхайлавіч

Будні дзень Міхайлавіча пачынаецца дакладна ў 7 гадзін раніцы. Звычайна, за выключэннем рэдкіх святаў ды выходных, калі ня трэба думаць пра службу, ён “на аўтамаце” ставіць на пліту гарбатнік, педантычна голіцца і шукае чыстыя шкарпэткі.  Затым гатуецца кава, якая выпіваецца, як кажуць, на бягу, а кубак застаецца да вечара ў вітальні на тумбачцы. Праз паўгадзіны … Чытаць далей →

Слёзы Тубi

Маленькі Тубі ўвесь свой маленькі век пражыў на беразе мора. Заўсёды перад яго вачыма была бязмежная прастора — то ціхая, ласкавая, то бурная, злосная. Сонца кожны дзень вылазіла з вады 3 правага боку, праходзіла над самай галавой і хавалася ў ваду з левага боку. I ўсё сваё жыццё Тубі чуў, як хвалі набягалі на нізкі … Чытаць далей →