Сяржук Сыс: Кніга будзе прысвечаная тым, хто з’ехаў з Беларусі

Да заканчэння збору сродкаў на выданне новай кнігі праваабаронцы, паэта і пісьменніка Сяржука Сыса засталося ўсяго 10 дзён. Збор на кнігу пад назвай «Пералёт-трава» ідзе на платформе “Гронка”. Паводле аўтара кнігі, «Пералёт-трава» – гэта шчыры і эмацыйны партрэт непрадказальнай рэчаіснасці, спалучаны з верай у чалавечую салідарнасць і каханне: – Я хацеў зафіксаваць тыя падзеі, якія здарыліся ў … Continued

Сяржук Сыс напісаў “Нясумную кнігу беларускага выгнанца”

«Кніга пра жыццё, кніга пра каханне, кніга пра нас» альбо «Нясумная кніга беларускага выгнанца» — так характарызуе свой зборнік прозы «Пералёт-трава» пісьменнік і праваабаронца Сяржук Сыс. Кніга выходзіць у выдавецтве «Logvino Literatūros namai» напрыканцы сакавіка. У аповесці «Пералёт-трава» падрабязна і рэалістычна распавядаецца пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, пра лёсы тых беларусаў, якія … Continued

Дапаможам талакой выдаць кнігу “Паралёт-трава”?

У кнізе “Пералёт-трава” падрабязна і рэалістычна распавядаецца пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, пра лёсы тых беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму з-за крымінальнага пераследу, пра салідарнасць, якая дапамагае вытрымаць няпростыя выпрабаванні ў міграцыі. Усё фундатары атрымаюць свой асобнік, а многія з аўтарскім аўтографам. Збор і ўмовы тут. Спадзяюся, дзякуючы “Гронцы”, маім сябрам … Continued

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца

Рыхтуецца да друку чарговая кніга Сержука Сыса, на гэты раз – проза. Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх … Continued

“Чытальня” запрашае на сустрэчу з Сяржуком Сысом

Восень. Час прыгожы і паэтычны. Для беларусаў жа гэты час напрыканцы кастрычніка поўніцца сумам і горыччу. З 29-га на 30-е мы ўзгадваем жудасную ноч 1937-га, у якую больш за сто беларускіх літаратараў і іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты былі расстраляныя ў менскай “амерыканцы”. Сённяшнія масштабныя рэпрэсіі — бы рэха тых жудасных часоў. Творцы слова ў … Continued

“Жоўты мост” ды іншыя алюзіі

Назбіралася шмат новых вершаў, тэкстаў, перакладаў… Ужо блытаюся ва ўсім гэтым. Ужо яно замінае думаць далей. То трэба патроху пазбаўляцца ад гэтай важкай ношкі, каб крочыць далей весялей. Ніжэй – апошняе паэтычнае, віленскае. Жоўты мост (Geltonasis tiltas)                                 Дзмітрыю Строцаву … Continued

“DOM” Сяржука Сыса: паэтычная хроніка беларускага выгнанніка

Гутарка Евы Бардзілоўскай з паэтам і праваабаронцам Сяржуком Сысом пра ягоную новую кнігу і падзеі, якія перажыў аўтар пад час яе напісання. – Размаўляем пра кнігу вершаў “DOM”, якую Сяржук выдаў у выдавецтве “Скарына”. Назву кнігі аўтар піша лацінкай. Чаму так? –  Не думаў, што гэтае пытанне будзе шмат каго хваляваць, але нават выдаўцы запытваліся, ці … Continued

Паэт Сяржук Сыс пра сваю новую кнігу «Dом»: атрымаўся паэтычны партрэт рэчаіснасці, у якой я быў

У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса «Dом. Паэзія выгнання 2021-2023». Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга распавядае аўтар. Кніга  пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і … Continued

“Бывай, нямытая Расія!”

Патроху рухаюцца справы з аўтабіяграфічнай аповесцю “Пералёт-трава”. Дзіўна, але яна пішацца наадварот: з апошняга раздзела да першага. Такім чынам, да “Чорнага пледа” дадаю новую частку: “Бывай, нямытая Расія!” У ціхай ранішняй вадзе, быццам у крывым люстэрку, складаліся ў пазлы, крышыліся-вычвараліся, адлюстраванні шматлікіх смаленскіх храмаў і сцены тутэйшага крамля. Яшчэ прахалодна, але ўжо стаю басанож у … Continued