Чорны Плед

Урывак з аповесці “Перакаці-поле”. Усё, што засталося ў мяне ад ранейшага жыцця – чорны плед. 180 на 200 сантымераў сінтэтычнага ілюзорнага цяпла. Гэтым пледам нядаўна ратавала мяне ад начнога лютаўскага марозу маладая нігерыйка Зэмба, убачыўшы скурчаную постаць пад плотам на украінска-польскім памежным пераходзе ў Шэгінях. Дагэтуль памятаю, як уначы, пры месяцовым святле, ярка свяціліся бялкі … Continued

Сяржук Сыс пра смерць Алеся Пушкіна: у такім стане да лекараў звярнуліся наўмысна – каб не дажыў

Праваабаронца «Вясны», сябар Алеся Пушкіна, паэт і журналіст Сяржук Сыс пракаментаваў навіну пра смерць мастака. — Праваабаронцам стала вядома пра трагічную смерць вядомага беларускага мастака, аўтара шматлікіх палітычных і грамадзянскіх перформансаў Алеся Пушкіна. Гэта асоба, якая была звязаная з праваабарончым рухам. Ён удзельнічаў у розных акцыях, падтрымліваў праваабарончыя ініцыятывы. І вельмі трагічная гэтая сітуацыя, пра … Continued

Дачакайся, родная, мяне…

Верш прысвячаю мілай матулі, якая сумуе па сваім сыне. А ён не можа пабачыцца Мама, мама, кажуць, дактарыЧасам не вылазяць з нашай хаты,Дачакайся сына, не згары,Ён жа ані ў чым не вінаваты. Дачакайся, родная, мянеІ прабач, што зараз не вярнуся.Веру, што выгнання час міне,Яшчэ будзе вольна ў Беларусі. Нашыя бярозкі і дубокМоцы хай даюць табе … Continued

Пісьменніцтва — занятак мазахіста

Інтэрв’ю Уршулі Шубзды з Сяржуком Сысом На адным літаратурным форуме нехта параўнаў гэтае рамяство да дрэннага сексу. Пачынаеш зноў і зноў, і кожны раз абяцаеш сабе, што сёння будзе лепшая ноч, але зноў сябе расчароўваеш. Магчыма няма другога хобі, якое было б такім пакутлівым і супярэчлівым, але некаторыя яго выбіраюць. Літаратурная рэпутацыя стваралася на сумеснай працы … Continued

Рэчыцкая зямля славутая менавіта тым, што гэта радзіма Анатоля Сыса

У вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна чацвёрты год не праводзіцца свята паэзіі, якое раней ладзілася ў гонар паэта Анатоля Сыса. Спрычыніліся да гэтага рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Пра Анатоля Сыса шчыра ўзгадвае паэт Сяргей Сыс у гутарцы з Юліяй Сівец. РР: Як вы думаеце, шмат згубіла Беларусь, што вось … Continued

Прымірэнне

То была Боская ўзнагарода, найлепшае, якую меў і зведаў у сваім вірлівым і багатым на падзеі жыцці. Гэта я зберагу некранутым і схаваным у сваім сэрцы. Разумею, што нічога не было ў мяне раней нават блізка на падобнае. “Бо мы крыху ё”, — напісала яна. Ілюзія датычнасці На дзіду тэлевежы ў Каралінішках штоноч нанізваю імжыстыя … Continued

Уля, няма ў мяне вершаў пра Вільню!

Невялікая падборка вершаў, прысвечаных таямнічай Уршулі. Пісалася пераважна ў восеньскай Вільні ў 2022 годзе. Першы верш падборкі перакладзены на некалькі еўрапейскіх моў – англійскую, гішпанскую, фінскую і іншыя. Уля, няма ў мяне вершаў пра Вільню! Блякне ўсё навокал, выцьвітае… Аж да бела-чорнага радна… Млосна мне ў чужынскім гэтым краі, Дзе за мной як цень – … Continued

Слівы

Верш з “Віленскага цыклу”, які быў напісаны 30 жніўня 2022 года Недзе, у краі нялюбым, і месцы страшна чужым, Дзе ўчынкі, пачуцці і словы – лазовы гаркавы дым, Хварэў і канаў пакутліва, угрузнуўшы ў болю друз, Не прывід, не цень крывая – просты, як смерць, беларус… Па-вычварэнску скуголіў, аб літасці неба прасіў, А з неба … Continued

Юбілей за кратамі. Алесю Бяляцкаму – 60. Сяржук Сыс распавядае пра сябра і калегу

З 14 ліпеня 2021 года, вось ужо год і больш як два месяцы, улады Беларусі без якога-кольвек суду ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага за кратамі, у тым самым Пішчалаўскім замку – старой турме на цяперашняй вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя класік беларускай літаратуры Якуб Колас, зняволены расійскімі жандарамі, мусіў пісаць сваю паэму … Continued

“Алесевы вочы сказалі мне пра многае”

Праваабаронца і пісьменнік Сяржук Сыс – адзін з тых, да каго ранкам 14 ліпеня 2021 года завіталі з ператрусам сілавікі па “справе “Вясны”, Сяржука затрымалі, а праз двое сутак выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Сёння ён узгадвае свае мімалётныя сустрэчы з калегамі і сябрамі ў тыя дні, якія адбываліся і ў калідорах Следчага камітэту, і … Continued