Ідэолагі ад культуры “душаць” нацыянальную самасвядомасць беларусаў

Хваля цемрашальскай “цэнзуры” накаціла на Беларусь у лістападзе, адразу пасля выбараў Прэзідэнта краіны. Першымі яе ўплыў адчулі мастакі і творчыя калектывы. Так, перад пачаткам выставы “Пагоня” ў Палацы мастацтваў 24 лістапада чыноўнікі з Міністэрства культуры загадалі прыбраць з выставы дзве працы Аляксея Марачкіна «Двубой, альбо супраціў двухгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні», карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых … Continued