У старых архівах знайшлося ўнікальнае сведчанне расправы над Алегам Бембелем – высяленне яго з бацькавай майтэрні ў 1994 годзе.
Бембель, Зьніч, інак Мікалай, манах Іаан… Пасля выхаду ў Лондане кнігі «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» Алег Бембель быў рэпрэсаваны: выключаны з КПСС (1986) і звольнены з Інстытуту філасофіі і права; аддзел эстэтыкі і псіхалогіі, дзе ён працаваў, быў распушчаны. Ва ўстановах навукі і культуры збіраліся сходы дзеля «асуджэння» яго дзейнасці. А самога Бембеля гвалтоўна перасялілі з дому-майстэрні на вуліцы Коласа, дзе затым размясціўся Музей сучаснай беларускай скульптуры імя Андрэя Бембеля.