Сяржук Сыс: Кніга будзе прысвечаная тым, хто з’ехаў з Беларусі

Да заканчэння збору сродкаў на выданне новай кнігі праваабаронцы, паэта і пісьменніка Сяржука Сыса засталося ўсяго 10 дзён. Збор на кнігу пад назвай «Пералёт-трава» ідзе на платформе “Гронка”. Паводле аўтара кнігі, «Пералёт-трава» – гэта шчыры і эмацыйны партрэт непрадказальнай рэчаіснасці, спалучаны з верай у чалавечую салідарнасць і каханне: – Я хацеў зафіксаваць тыя падзеі, якія здарыліся ў … Continued

Сяржук Сыс напісаў “Нясумную кнігу беларускага выгнанца”

«Кніга пра жыццё, кніга пра каханне, кніга пра нас» альбо «Нясумная кніга беларускага выгнанца» — так характарызуе свой зборнік прозы «Пералёт-трава» пісьменнік і праваабаронца Сяржук Сыс. Кніга выходзіць у выдавецтве «Logvino Literatūros namai» напрыканцы сакавіка. У аповесці «Пералёт-трава» падрабязна і рэалістычна распавядаецца пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, пра лёсы тых беларусаў, якія … Continued

Дапаможам талакой выдаць кнігу “Паралёт-трава”?

У кнізе “Пералёт-трава” падрабязна і рэалістычна распавядаецца пра падзеі ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, пра лёсы тых беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму з-за крымінальнага пераследу, пра салідарнасць, якая дапамагае вытрымаць няпростыя выпрабаванні ў міграцыі. Усё фундатары атрымаюць свой асобнік, а многія з аўтарскім аўтографам. Збор і ўмовы тут. Спадзяюся, дзякуючы “Гронцы”, маім сябрам … Continued

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца

Рыхтуецца да друку чарговая кніга Сержука Сыса, на гэты раз – проза. Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх … Continued

За частаколам. Дзённік звычайнага псіха

Завяршыў працу над новай аповесцю “За частаколам” ў стылі нон-фікшн. Канструкцыя – простая, у выглядзе дзённіка. Аднак пастараўся даць уяўленне пра псіхіятрычную дапамогу ў розных краінах, пра розныя псіхічныя засмучэнні, працу лекараў і свае ўласныя адчуванні. Зараз чакаю адказу ад выдаўца. …Гэты віленскі шпіталь добра апісаны ў рамане Юргіса Кунчынаса “Туўла”, што дадавала нейкай інтрыгі … Continued

“Бывай, нямытая Расія!”

Патроху рухаюцца справы з аўтабіяграфічнай аповесцю “Пералёт-трава”. Дзіўна, але яна пішацца наадварот: з апошняга раздзела да першага. Такім чынам, да “Чорнага пледа” дадаю новую частку: “Бывай, нямытая Расія!” У ціхай ранішняй вадзе, быццам у крывым люстэрку, складаліся ў пазлы, крышыліся-вычвараліся, адлюстраванні шматлікіх смаленскіх храмаў і сцены тутэйшага крамля. Яшчэ прахалодна, але ўжо стаю басанож у … Continued

Чорны Плед

Урывак з аповесці “Перакаці-поле”. Усё, што засталося ў мяне ад ранейшага жыцця – чорны плед. 180 на 200 сантымераў сінтэтычнага ілюзорнага цяпла. Гэтым пледам нядаўна ратавала мяне ад начнога лютаўскага марозу маладая нігерыйка Зэмба, убачыўшы скурчаную постаць пад плотам на украінска-польскім памежным пераходзе ў Шэгінях. Дагэтуль памятаю, як уначы, пры месяцовым святле, ярка свяціліся бялкі … Continued

Уводзіны ў cучаснае грыбашуканне

Пазайдросціўшы прадпрыймальнаму суседу, які штодзень валачэ з лесу поўны легкавік грыбоў, ты вырашаеш урэшце, адпрэчыўшы ўсе сумненні, далучыцца да ваяўнічага племя грыбашукальнікаў. Справа неблагая. Тым больш зараз, калі родные пералескі топчуць тракамі расейскія танкі і халера яго ведае што нас чакае заўтра: можа будзем сыходзіць у лясы ды капаць зямлянкі… Але спачатку карысна будзе пазнаёміцца … Continued

Левая рука (аўдыёверсія)

Я шаную сваю левую руку, бо ёсць за што. Не, я зусім не ляўшун, тут справа больш сур’ёзная, лёсавырашальная. Сваёй левай я абавязаны жыццём, і нават двойчы. Падлеткам, гарачым і бескампрамісным, я неабачліва адстойваў тое, што падавалася мне справядлівасцю, не выбіраючы, часам, сродкаў. Неяк чэрвеньскім надвячоркам у прыдняпроўскай вёсцы набрыняла, быццам летняя хмарка хуткім дажджом, … Continued

Забойства парсюка (аўдыёверсія)

Гэтую няхітрую жыццёвіну распавёў мне нядаўна сусед па лесвічнай пляцоўцы, які штотыдня выязджае на “Масквічы” ў вёску да сваякоў. Я ж толькі запісаў на паперы ягоны аповед. Сцяпан Халява амаль усё жыццё адтаптаў у лесніках. Але ўрэшце надакучыла яму штодзённая адзінота і таму гадоў колькі назад Сцяпан, пакінуўшы занядбаны лясны хутар, перабраўся ў вёску, бліжэй … Continued