Васіль Стус: “На Лисiй горi догоряє багаття нiчне”

Выконваю дадзенае Алесю Бяляцкаму і сабе абяцанне – перакласці некалькі вершаў Героя Ўкраіны і дысідэнта Васіля Стуса на беларускую мову. Галіна Дубянецкая пераклала 18 вершаў. Мне хоць бы некалькі адалець. А потым… потым збярэм кніжачку перакладаў, бо многія беларусы перакладалі Стуса. Дарэчы, жончыныя пераклады неяк уратавалі мяне ад бяды ва Украіне напачатку расейскай агрэсіі. “На … Continued

Магдалена Шпунар: “Буду крычаць вершам”

Даўно прыглядаўся да вершаў цікавай для мяне польскай паэткі Магдалены Шпунар. Хаця большую вядомасць, на маю думку, яна мае ў сацыялогіі, з’яўляецца аўтаркай больш за 180 навуковых публікацый, манаграфій і розных там даследаванняў. У яе столькі цікавых сацыялагічных тэм! Вось зараз спрабую ўцяміць яе меркаванні наконт сучасных адносінаў грамадства да эмоцый. “Шпунар звяртае ўвагу на … Continued

“Мы ва ўспамінах ажывем не раз”

Пераклады з украінскай паэзіі 21 жніўня 2020 года ва Украіне адзначалася 95-годдзе з дня смерці таленавітага пісьменніка, сатырыка і публіцыста Восіпа Макавея (1867–1925), творчасць якога доўгі час была незаслужана забытая. Адзіная ягоная кніга «пры Саветах» «Вибрані твори» выйшла ў 1954 годзе. Між тым ён падтрымліваў цесныя кантакты з Іванам Франко і Лесяй Украінкай, пісаў сатырычныя … Continued

Сябрам

Каб вы толькі ведалі, колькі веры і моцы надаюць мне людзі, якія ва Украіне ствараюць пра беларусаў вершы, якім неабыякавы наш лёс. Нізка схіляюся перад імі. Не ўстрымаўся ды пераклаў на беларускую. Сябрам багряні квіти в волоссі. бузкові синці на шкірі. літо змінює осінь. білий. червоний. білий. під снігом – брунатні плями. твоє-не-твоє діло. у … Continued

Калядная “Гутарка” ў Львове

Беларуска–украінскім творчым вечарам “Гутарка” завяршыўся ў Львове інтэлектуальны і літаратурны 2016 год.  23 снежня ў “Штаб-кафэ” сустрэліся паэты і перакладчыкі з дзвюх краін. Беларускі паэт, перакладчык і праваабаронца Сяргей Сыс прывёз з сабой нямала вершаў і цікавых гісторый пра сваё жыццё і культурна-моўны стан у Беларусі. “Тут, у вас, лягчэй дыхаецца” – казаў ён, таму … Continued

Лістапад

Шчымлівы настрой… балючы верш… самота ад непапраўна страчанага…   Сёння тут пануе пустэча. Мой сусвет сум трушчыць ізноў. Раскаціліся сны… Дарэчы – Я Цябе пазычала і ў сноў.   Сны віруюць па гэты бок Леты. Я прачнуся ды хутка пайду – Бо – ня ведаючы – ведаю, дзе Ты, Ці на шчасце, ці на бяду.   … Continued

Рэха свінцовых маланак

Вершы і тэксты патрыятычнай генерацыі сучасных украінскіх творцаў, змешчаныя ў зборніку нацыяналістычнай паэзіі “Рэха свінцовых маланак” – адказ на татальную русіфікацыю Украіны. Як піша ў прадмове да кнігі каардынатар і адзін з аўтараў зборніка Юрый Руф, “галоўная думка, якую аўтары намагаюцца данесці да чытача: неабходна шанаваць уласную мову і культуру, не шукаючы прарокаў у чужой … Continued

Любоў Турбіна і яе перакладчыкі

Імя Любові Турбіной добра вядомае ў мінскім літаратурным асяроддзі. Сёння паэтэса працуе ў Маскве, у Інстытуце сусветнай літаратуры, а сябры з цеплынёй згадваюць яе хатні салон. Л. Турбіна спрыяе творчым кантактам між пісьменнікамі Расіі і Беларусі, перакладае творы беларускіх паэтаў. Сёлета выйшла з друку кніга Любові Турбіной «Цягнік “Мінск — Масква”», дзе змешчаны яе вершы … Continued

Падарунак ад Ігара Жаўткова

  Ня мог нават уявіць, што верш “Паміж Гомелем і Мінскам” і ягоны пераклад на расейскую мову Кот Лэнд Яда, змешчаныя ў Фэйсбуку,  выклічуць цікавасць і ўзагрэюць творчыя памкненні сяброў. Вось што цытуе Ales Bialiatski: Па дарозе з Гомеля на Менск у лісьцёвым залатым тунэлі хуткасьць набывае новы сэнс нібы штрых на сьвежай акварэлі… Э.Акулін. … Continued

Люба Турбіна: Вершы-сны і кніга-білінгва

Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што яна выйшла ў фармаце білінгва: тут поруч з аўтарскімі рускамоўнымі тэкстамі змешчаныя іх пераклады на беларускую мову. Незвычайна таксама, што некаторыя вершы маюць некалькі варыянтаў перакладу. Як зазначыў вядоўца вечарыны і перакладчык вершаў Любы Турбіной Сяржук Сыс, жаданне перакласці тэкст, што ўзнікае пасля знаёмства з ім, сведчыць пра дасканаласць твора. … Continued