Магдалена Шпунар: “Буду крычаць вершам”

Даўно прыглядаўся да вершаў цікавай для мяне польскай паэткі Магдалены Шпунар. Хаця большую вядомасць, на маю думку, яна мае ў сацыялогіі, з’яўляецца аўтаркай больш за 180 навуковых публікацый, манаграфій і розных там даследаванняў. У яе столькі цікавых сацыялагічных тэм! Вось зараз спрабую ўцяміць яе меркаванні наконт сучасных адносінаў грамадства да эмоцый.

“Шпунар звяртае ўвагу на тое, што эмоцыі на працягу многіх гадоў былі табуяваныя і абясцэненыя, паколькі яны супрацьпастаўляліся рацыяналізму, тым самым выключаліся з навуковага дыскурсу”, – даводзіць яна. Гэта мне вельмі блізка, паколькі і сам я, найперш, чалавек эмоцый.

Ніжэй – некалькі перакладаў твораў Магдалены Шпунар.

Жыццё гэта не…

Жыццё зусім не коўчынг

парада па двух заклёнах

і паўабарот перад люстэркам

танныя хітрыкі і вера ў адно захапленне

яно выслізгвае і мусіць выслізгваць.

Жыццё – гэта не танны выкрут

просты гук для чатырох гітарных захопаў

яму трэба больш, бо інакш будзе фальш

і засмучэнне сэрцаў.

Жыццё — гэта не танная забаўка

вы не зловіце на яго рыбу

вы не зловіце яго ў пастку

жыццё выслізгвае і мусіць выслізгваць.

© Magdalena Szpunar

 

Буду крычаць вершам

Буду крычаць вершам

пакуль не змярцвее

апошняе гнюснасць

не збуцьвее апошняя

подласць

Буду крычаць

страфа за страфой

рыфмамі і без рыфмаў

пакуль гвалт

не знікне

ў бязлюдных пустынях

Буду крычаць

вытрасаць з маразму

і фальшывага спакою

падрываць трацілам чалавечнасці

акасцянелую поскудзь

Буду крычаць

аж покуль не страчу голас.

© Magdalena Szpunar

 

* * *

Легчы на луг

і ўвабраць дыханне вясновых траў

увайсці скурай ў сакавіты дзёран

і стаць травою

Браць урокі жыцця

ад лятучых дзьмухаўцоў

не прывязаных да месцаў і рэчаў

Браць урокі жыцця

ад павуціння

змірыўшыся са сваёй далікатнасцю

Браць урокі ў вясновай расы

якой вядома, што гэта толькі імгненне

Ты мінак

не прывыкай

ты тут толькі на імгненне

© Magdalena Szpunar