Лістапад

Шчымлівы настрой… балючы верш… самота ад непапраўна страчанага…

 

Сёння тут пануе пустэча.

Мой сусвет

сум трушчыць

ізноў.

Раскаціліся сны… Дарэчы –

Я Цябе пазычала і ў сноў.

 

Сны віруюць па гэты бок Леты.

Я прачнуся ды хутка пайду —

Бо — ня ведаючы — ведаю, дзе Ты,

Ці на шчасце, ці на бяду.

 

Ты вярніся. Па гэты бок ночы

Закалыхвае мару страх.

Ты схавай яго, як захочаш–

Я растану ў Тваіх руках.

 

А растаўшы, напэўна, знікну.

Я ж – ня з тых, хто ёсць насамрэч.

Ты ніколі так жыць не прывыкнеш.

Я ўцяку ў недасяжнае прэч…

© ОР.

Пераклад з украінскай С. Сыс.