Слівы

Верш з «Віленскага цыклу», які быў напісаны 30 жніўня 2022 года

Недзе, у краі нялюбым, і месцы страшна чужым,

Дзе ўчынкі, пачуцці і словы – лазовы гаркавы дым,

Хварэў і канаў пакутліва, угрузнуўшы ў болю друз,

Не прывід, не цень крывая – просты, як смерць, беларус…

Па-вычварэнску скуголіў, аб літасці неба прасіў,

А з неба долу звалілася некалькі спелых сліў…

Адно – мінакі дзівіліся, не зводзячы доўга вачэй

З няўлоўнай нязграбнай постаці і крочылі прэч хутчэй.

Што ў гэтых сцішаных вулках і на брукаванках старых

Знайшоў ці яшчэ шукае сівы невылечны псіх…

А ён, ну хіба ж адкажа, што дом свой даўно згубіў,

Што мае адну спатолю – жменьку саспелых сліў…