Фэст аднаго верша – 2015

Георгій Барташ і Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43» запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша Паэтычныя творы прымаюцца да 7 студзеня 2016 года. Мова вершаў – любая. Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас gggbbb2007@gmail.com або dorefa@yandex.ru даслаць (з пазнакай “Фэст”) ліст, які змяшчае: 1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку; 2) псеўданім, пад … Continued

Кнігарня «Галіяфы» адкрыецца на новым месцы

3 снежня ў 19.00 адбудзецца адкрыццё кнігарні «Галіяфы». Літаратурная прастора з невялікай мастацкай галерэяй з’явіцца ў турыстычным цэнтры Мінска, у Траецкім прадмесці, адзначаецца ў прэс-рэлізе. У імпрэзе возьмуць удзел Барыс Пятровіч — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, Андрэй Хадановіч – кіраўнік ПЭН-цэнтра; Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, перакладчык; Адам Глобус — пісьменнік, мастак; Сяржук Сыс – паэт; а таксама гурт «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk»; музыкі Уладзіслаў … Continued

«Banker Party» пад дахам «Даху»

Творчы вечар «Banker Party», прысвечаны памяці заўчасна пакінуўшага гэты свет паэту і музыку Вову Банкеру (Ярылу Пшанічнаму), адбудзецца ў нядзелю 28 чэрвеня ў сталічным Палацы Мастацтваў. Мерапрыемства ладзіцца ў межах міжнароднага фестывалю эксперыментальнага мастацтва “Дах”. Чакаецца выступленне вядомых музыкаў і выканаўцаў, сярод якіх Князь Мышкін, Aortha, Buben, hhtp, Evgeni Rogozin, Kritchev vs Ban, Noizov Kov4eg, Spit it Out … Continued

“Літкавярня” пад крыламі ў Beetlejuice Cafe

Першы дзень народзінаў праекта “Літкавярня” адзначаўся 15 чэрвеня ў сталічнай кавярні Beetlejuice Cafe. Насамрэч, мерапрыемства мусіла прайсці яшчэ 4 чэрвеня, аднак свята паэзіі з-за непрадбачаных аллюзій атрымалася зладзіць крыху пазней. Аліса Ахрамовіч, мамка хросная Літкавярні, прызнаецца, што “гэта быў няпросты год, ад першых крылатых ідэяў да расчараванняў і, як ва ўсіх творчых асобаў, эмацыйных закрыццяў, пабегаў, … Continued

Аляксей Ляпін: Памаліцеся за маю грэшную душу!

Жахлівая сітуацыя з мастаком Ляпіным пагаршаецца. Нават мне, сутыкаючыся штодзень з жыццёвым негатывам, робіцца неяк не па сабе. Што ж гэта робяць з чалавекам? І калі гэта ўсё скончыцца? Вось што напісаў Аляксей Ляпін: «Ну, што Вам напісаць, сябры? А? Я не магу атрымаць перавод. Я працую ў агародзе інтэрната, капаю зямлю. Мне ўчора быў … Continued

Зямля табе пухам, Ярыла Пшанічны!

19 красавіка вечарам глядзелі з жонкай Галінай Дубянецкай на youtube, як я чытаў некалі верш Ярылы Пшанічнага “325.000 бутэлек шампаньскага”. Чамусьці раптам узгадалася. А нараніцу, 20 красавіка Зміцер Вішнёў літаральна зьбіў мяне з ног, пакалечыў сваім тэлефанаваннем: паэт Пшанічны памёр учора на могілках каля пасёлка Нарач, там дзе пахаваныя ягоныя продкі, – тромб, кажуць. Тыдзень … Continued

Цягнік «Мінск–Масква» спыняецца ў кнігарні “Логвінаў”

Прэзентацыя кнігі праэтычных перакладаў паэтэсы і літаратурнага крытыка Любы Турбіной “Цягнік “Мінск-Масква” адбудзецца 24 красавіка 2015 года ў кнігарні “Логвінаў”. Пачатак ў 18-00. Кніга-білінгва ўбачыла свет у серыі  “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову вершы Турбіной перастварылі Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова, Сяржук Сыс, Мікола Шабовіч,  Рэгіна Рэўтовіч.  Жыццё і лёс Любы Турбіной непарыўна звязаны … Continued

«Галіяфы»: не спяшайцеся нас хаваць!

Пакуль урачыста адкрывалі міжнародную кніжную выставу-кірмаш і ўшаноўвалі там гасцей з Расіі ды Кітаю, горад пазбавіўся беларускай кнігарні. 11 лютага адбылася літаратурная імпрэза-развітанне з кнігарняй «Галіяфы». «Хай гэта будзе свята развітання, а не пахаванне», — падкрэсліў напачатку мерапрыемства Зміцер Вішнёў. Удзельнікі імпрэзы чыталі вершы і прозу, жартавалі і спявалі. Усе наведнікі атрымалі магчымасць выбраць кніжку … Continued

Развітанне з кнігарняй “Галіяфы”!

11 лютага 2015 года адбудзецца імпрэза-развітанне з кнігарняй “Галіяфы”. Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года – ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня. Да апошняга моманту яе стваральнікі не пакідалі надзеі выратаваць культурніцкую прастору. Спадзяваліся, што змогуць па-ранейшаму праводзіць шматлікія прэзентацыі, выставы, перформансы, семінары, пасяджэнні літаб’яднання “Вобла” і г. д. … Continued

Верш тыдня. Галіна Дубянецкая “Ты глядзіш”

Кожны паэт безнадзейна імкнецца да дасканаласьці, але Галіна Дубянецкая магла б быць чэмпіёнкай сьвету сярод пэрфэкцыяністаў. Ці не таму яе зборнік вершаў “Анадыямэна” (2008) – самая доўгачаканая беларуская кніга пачатку ХХІ стагодзьдзя. Прычым, у прамым сэнсе слова. Так што адданых прыхільнікаў паэткі, што дзесяцігодзьдзямі гэтай кнігі чакалі й ня здрадзілі сваім лірычным захапленьням, таксама можна … Continued