Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дата: 22 лютага. Час: 15:00. Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты). Месца: Raugyklos, 25.
Што ў праграме?
Музычныя гурты і калектывы:
«Беларускі Цуд», «Гудаграй», «Гоман», «Світанак», «Пацеркі», «Валошкі», «Ойра».
Паэзія і культурніцкі актывізм:
Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.