Каліна

Чаму не ў час каліна чырванее?

Яе вагонь у жніўні недарэчны…

Яшчэ паўсюль гуллівыя касмеі,

Яшчэ не час лецець да зор, у вечнасць.

 

Паіў і песціў, марыў разам з ёю,

І шанаваў бялюткі квет прыўкрасны…

Цнатлівы куст, апырсканы крывёю,

Не спапяляй жыццё маё заўчасна…

10 жніўня 2018