Развітанне -2000

Цягнікі знікаюць у тумане

часам незваротна, на вякі

на пероне нашага растання –

думак пахавальныя вянкі.

Ліхтары апошняга вагона

Кінуліся ў цемрыва наўскач

У пячоры чорнага перона

Маё сэрца чорнае –  паплач.

На хвіліну ўспыхне цыгарэта

дым яе гаркавы як падман

знік цягнік, перон, і я без мэты…

у туман сыходжу, у туман.

2020