Віслы людскія, Дняпры і Дунаі
горам сплываюць, віруюць адчаем,
ад Пшэмысля да Катавіцы і Вавы
Гальфстрымам крывавым…
Ракеты на голавы, бомбы і міны…
Грыміць Україна, стаіць Україна,
цэрквы гараць, але Бог ёсць у сэрцах,
бітва за волю – да смерці!
У пекле пажараў, у сажы і дыме –
мая Україна, другая радзіма.
Зламаем хрыбет ашалеламу зверу,
разам, з надзеяй і верай!
9.03.2022.