“Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс… У анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі… Кніга паэтычных прысьвячэньняў “Ягамосьць” – сьціплы ўнёсак у скарбонку памяці выдатнага паэта сучаснасьці Анатоля Сыса. Тут творы, напісаныя тымі, хто асабіста ведаў Анатоля, і тых, хто быў знаёмы з ім завочна выключна праз яго творчасць. Тут творы вядомых, прызнаных аўтараў і пачаткоўцаў, якія робяць першыя крокі ў літаратуры, і якім творчасць і асоба Анатоля Сыса з’яўляецца сімвалам.
Выхад зборніка быў прымеркаваны да пяцідзесяцігадовага юбілея паэта. Я выступіў у ролі ўкладальніка кнігі. Цяпер вось шкадую, што было мала часу і многія цікавыя творы не змог тады своечасова адшукаць. Як, напрыклад, верш-прысвячэнне Сысу Рыгора Барадуліна.
ЯК ВІР…
Паэт, як вір,
Ад хвалявання стыне,
На дне хаваючы халодны клёк.
З гародчыка расчульвання
Юргіня
Юрыць паэтаў юр,
Як неўзнарок.
Паэт, як вір,
Віруе ды шчыруе,
Перамывае родных словаў
Жвір,
З Пегаса збрую
Скідвае старую,
Бярэтку поўні
Збіўшы набакір.
Паэт, як вір,
Супернік неспакою,
Капрызны хрэснік
Шчырай Каляды.
З Сусвету,
Як з цяснюткага пакоя,
Ірваецца вымкнуцца.
Але куды?
Уся кніга тут: Jagamoscj-1