Усе ведаюць Максіма Багдановіча ў першую чаргу як таленавітага творцу-паэта, празаіка, але ён быў таксама і здольным перакладчыкам, а таксама даследчыкам літаратуры. Асобнае месца ў яго творчых прыярытэтах займала ўкраінская літаратура, — піша ў facebook Таццяна Барадуля.
Варта зазначыць, што Максім Багдановіч з’яўляўся адным з першых, хто пачаў перакладаць і прафесійна даследаваць творчасць Т.Шаўчэнкі, славутага ўкраінскага Кабзара, з дня нараджэння якога сёлета святкуецца 200-гадовы юбілей. 100 год назад у сваім артыкуле аб творчасці Т.Шаўчэнкі Максім Багдановіч пісаў: “Ёсць зоркі, настолькі блізкія адна адной, што роўна зліваюць сваё святло і падаюцца нам адным непарыўным цэлым. “Падвойнымі зоркамі” называюцца гэтыя свяцілы. Іх лёс стаў лёсам музы Шаўчэнкі і ўкраінскай народнай паэзіі: падвойнай зоркай ззяюць яны ў свеце мастацтва і прыгажосці”. З іншых крытычных артыкулаў М. Багдановіча пра творчасць украінскіх паэтаў Івана Франко, Уладзіміра Самыйленкі, Грыцька Чупрынкі відавочна, што да ўкраінскай мовы паэт ставіўся з вялікай любоўю і павагай, адчуваў яе амаль што як сваю родную. Гэтая повязь з культурай братняга народа містычна праявілася ў лёсе Максіма Багдановіча: апошнія месяцы свайго жыцця ўжо смяротна хворы паэт правёў у Ялце, дзе і пахаваны.
14 кастрычніка музей Багдановіча запрашае ўсіх зацікаўленых на адмысловую літаратурную імпрэзу, дзе можна будзе даведацца больш падрабязна як пра сувязі Максіма Багдановіча з украінскай літаратурай, так і пра дачынненні з ёю сучасных беларускіх літаратараў. У імпрэзе бяруць удзел: Андрэй Хадановіч, Алег Жлутка, Сяржук Сыс, Уладзь Лянкевіч.
Мерапрыемства адбудзецца 14 лістапада па адрасе: вул. Максіма Багдановіча, 7а. Музей Максіма Багдановіча. Уваход вольны.