Уладзімір Агафонаў – чалавек сусвету

Змяшчаю адзіны пераклад верша Уладзімера Агафонава на беларускую мову, зроблены мной. Можа яшчэ нехта таксама перакладаў. Пра тое – мне невядома. А яшчэ я ўдзячны лёсу, што ён нас некалі звёў разам. Ён цяпер жыве недзе на Украіне, кажуць у Крыму. Яго нават называюць Адміралам Лісінай Бухты… У маёй новай кнізе вершаў “Павук”, якая неўзабаве выйдзе ў свет, змешчаныя вершы, прысвечаныя Агафонаву. Але гэта – іншая гісторыя, да якой абавязкова вярнуся.

Уладзімір Агафонаў у Крыму. Фота невядомага аўтара.
Уладзімір Агафонаў у Крыму. Фота невядомага аўтара.

***

Пуцявінамі якімі ходзіць Бог,

З кім і дзе Ён часам вечаруе?

Я Яго, дальбог, дагнаў бы, калі б змог,

Ці насустрач выбег, хай даруе.

Сумаваў Ён на шляху ў Ерусалім:

На Галгофу – цяжкая дарога.

Ён з усімі быў, і ў той жа час адзін;

Чалавеку дрэнна аднаму і дрэнна Богу.

Сам сыйду, дык будзеце шукаць…

Без мяне – і сьцежкі-сіраціны,

На шляхі касьмічныя глядзяць,

Сузіраюць зорныя ільдзіны.

Мне нічога больш ня трэба наўздагон,

Толькі б выпадкам хацеў яго сустрэць я,

Каб сказаць аб тым, што без яго

Мы зусім адны на белым сьвеце.

Дзеяслоў, №27.

А вось гэта – арыгінал:

по каким дорогам ходит Бог
с кем и где Он коротает вечер
я б догнал Его конечно если б смог
или побежал Ему навстречу

Он грустил идя в Ерусалим
трудный путь с Фавора на Голгофу
был со всеми вместе и всегда один
плохо человеку одному одному и Богу плохо

будете искать Меня когда уйду
и теперь все тропки одиноки
смотрят на далекую звезду
смотрят вверх на звездные дороги

ничего не надо ничего
только бы случайно на дороге встретить
и сказать про то что без Него
мы совсем одни на этом свете.

Тут змешчаныя некаторыя вершы Уладзіміра Агафонава.