Павук

Кніга вершаў Сяржука Сыса «Павук» стала даступная ў электронным фармаце. Новую паэтычную кнігу склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі … Чытаць далей →

«Краіна нязьдзейсьненых мараў»

Прэзэнтацыя кнігі эсэістыкі і нарысаў Юрыя Гуменюка «Краіна нязьдзейсьненых мараў», адбылася ў другую гадавіну ягонай трагічнай сьмерці, 19 студзеня 2015 года. У менскую кнігарню «ЛогвінаЎ» прыйшлі пісьменьнікі і літаратары, якія добра ведалі Юру, сябры, аднадумцы, прыхільнікі ягонай паэзіі: Юрась Пацюпа, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяржук Сыс, Зьміцер Вішнёў, Серж Мінскевіч, Галіна Дубянецкая, Алесь Туровіч, Эдуард Акулін, … Чытаць далей →

Верш тыдня. Галіна Дубянецкая “Ты глядзіш”

Кожны паэт безнадзейна імкнецца да дасканаласьці, але Галіна Дубянецкая магла б быць чэмпіёнкай сьвету сярод пэрфэкцыяністаў. Ці не таму яе зборнік вершаў “Анадыямэна” (2008) – самая доўгачаканая беларуская кніга пачатку ХХІ стагодзьдзя. Прычым, у прамым сэнсе слова. Так што адданых прыхільнікаў паэткі, што дзесяцігодзьдзямі гэтай кнігі чакалі й ня здрадзілі сваім лірычным захапленьням, таксама можна … Чытаць далей →

Падарунак ад Патаранскага на Стары Новы год

Якраз на Стары Новы год, 14 студзеня, жонка мая Галіна Дубянецкая разам з Наталляй Кучмель наведалі Сяргея Патаранскага, якому, пасля страшэннай трагедыі, вельмі няўтульна без сяброў і знаёмых. Сам я выбрацца ня змог, бо даглядаў дачушку Станіславу, варыў вячэру, даводзіў да ладу кватэру. Галя прывезла ад Патаранскага падарунак – ягоную новую кнігу паэзіі “Аблічча кахання” … Чытаць далей →

Кароткія развагі над рукапісамі Анатоля Сыса

У апошні прыезд на радзіму Анатоля Сыса ў вёску Гарошкаў, у кастрычніку 2014 года, сястра паэта Тамара паказала некалькі рукапісных вершаў Анатоля. Я паспеў іх сфатаграфаваць, але толькі зараз знайшоўся час, каб разам з Алесем Бяляцкім уважліва расчытаць іх. Яны ўсе добра вядомыя аматарам Сысовай паэзіі. Першы з іх, верш “Вужака”, быў надрукаваны ў кнізе “Пан … Чытаць далей →

Каханне па-беларуску

33 гады прайшло, як у 1981 годзе, у пакоі гомельскага інтэрната ГДУ, прыдумаўся гэны верш, наіўны, дзіцячы, але дарагі для мяне. Шкадую вось, што дагэтуль ён анідзе не друкаваўся, таму і хачу яго захаваць у павуцінні інтэрнэту.   * * * Лашчыла і песьціла ночка-партызанка, Ахінала душу ў водарны павеў, Сэрца мне расквеціла ластаўка-каханка, Тая … Чытаць далей →

Віктар Сазонаў: Запаўняць пустоты вершамі

Гісторыя ідзе сваім шляхам. Хуткім, магутным і несупынным, як палёт планет і зорак. Хто паспявае ісці з ёй у нагу, той адчувае сябе натуральна і ўпэўнена, як банкір на банкеце. Яму спрыяюць зоркі, поспех і навакольныя знаёмыя ды незнаёмыя людзі. Яго праблемы дробныя і хутка вырашальныя, нібыта адмыслова для таго і прыдуманыя, каб цешыць самалюбства … Чытаць далей →

Невядомыя вершы Анатоля Сыса

Публікуецца толькі частка знойдзенай пасля смерці паэта паэтычнай кнігі. Уступнае слова “Прарок свабоды і незалежнасці“ да публікацыі напісаў Алесь Бяляцкі. Ёсць горкая іронія ў тым, што пісаць пра невядомыя вершы Анатоля Сыса – майго сябра і геніяльнага беларускага паэта канца ХХ-га стагоддзя, які ў сваім жыцці найбольш цаніў свабоду, прыходзіцца седзячы ў камеры. Жалезныя дзверы … Чытаць далей →

“Дух – гэта, людзі, Я!” – свята ў гонар Анатоля Сыса ў Гарошкаве

Мерапрыемствы памяці паэта Анатоля Сыса прымеркаваныя да 55-годдзя з Дня нараджэння паэта, пройдуць на яго малой радзіме, у вёсцы Гарошкаў. Сёлета Анатолю Сысу споўнілася б 55 год, і 25 кастрычніка на яго радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта. Удзел возьмуць: Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Анатоль Бароўскі, Зміцер Вішнёў, … Чытаць далей →

“Толік, прыйшоў ганарар з рэдакцыі газеты “Камуніст Палесся”

За пяць год без Анатоля Сыса у перыёдыцы з’явілася нямала публікацый пра творчасць няўрымслівага і таленавітага паэта-пасіянарыя, адшуканыя і вернутыя чытачу дзесяткі ягоных твораў, выйшла кніга выбраных вершаў “Алаіза” і вершаў-прысвячэнняў паэту “Ягамосць”. Завяршаецца вялікая праца над падрабязнай бібліяграфіяй з каментарыямі твораў Анатоля.  На чарзе – кніга ўспамінаў пра паэта, зборнік ягоных артыкулаў.  Дагэтуль па-за … Чытаць далей →