“Толік, прыйшоў ганарар з рэдакцыі газеты “Камуніст Палесся”

За пяць год без Анатоля Сыса у перыёдыцы з’явілася нямала публікацый пра творчасць няўрымслівага і таленавітага паэта-пасіянарыя, адшуканыя і вернутыя чытачу дзесяткі ягоных твораў, выйшла кніга выбраных вершаў “Алаіза” і вершаў-прысвячэнняў паэту “Ягамосць”. Завяршаецца вялікая праца над падрабязнай бібліяграфіяй з каментарыямі твораў Анатоля.  На чарзе – кніга ўспамінаў пра паэта, зборнік ягоных артыкулаў.  Дагэтуль па-за … Чытаць далей →

«Танцы з Бубнам»: «Medication» — мацней, гучней

Другі міні-альбом «Medication» праекта «Танцы з Бубнам» быў прэзентаваны напрыканцы 2012 года. Гэтым разам пад гарачую руку суворага электроншчыка Улада Бубна трапіла лірыка Сяргея Сыса, Змітра Вішнёва, Ярылы Пшанічнага ды Змітра Пляна. Жанравая палітра працы атрымалася вельмі шырокай: ад задумлівага лірычнага эмбіэнту да правакацыйнага сацыяльнага хіп-хопа. Не засталіся без увагі і ўдзельнікі першай часткі праекту: Вольга Гапеева, Таццяна … Чытаць далей →

З цыклу «Вясна ў Друскеніках»

Пад час міжнароднага літаратурна-мастацкага пленэру ў Друскеніках у 2008 годзе, дзе амаль тры дзясяткі польскіх, беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх паэтаў, фатографаў і перакладчыкаў, жылі і працавалі супольна ў цішыні ляснога курортнага горада, добра пісалася. У выніку, акрамя двух дзесяткаў паэтычных перакладаў, нарадзіўся цыкл вершаў «Вясна ў Друскеніках». Амаль цалкам ён увайшоў у кнігу паэзіі «Стрэмка». БЭЗ … Чытаць далей →

“Сыс пра Сыса”

Дакументальны фільм «Сыс пра Сыса» быў зняты ў 2010 годзе на замову тэлеканала Белсат. Аўтар сцэнару — Паліна Сцепаненка, рэжысэр Мікола Ваўранюк. У фільме адлюстраваная маладосць Анатоля Сыса да таго, як паэт патрапіў у Менск. Па родных мясцінах Анатоля гледача вядзе ягоны цёзка і зямляк паэт Сяржук Сыс, які ў фільме выконвае ролю апавядальніка.

Снежная азбука Чарнагорыі

Аднаго з выбітных сучасных паэтаў Чарнагорыі Андрыя Радулавіча ведаюць далёка за ягонымі роднымі гарамі: паэтычныя творы Андрыя перакладзеныя на два дзясяткі еўрапейскіх моў, сярод якіх італьянская, румынская, расійская, украінская, грэцкая, польская, іспанская, англійская, французская… Чарга — беларускай. У вершаваную нізку, прапанаваную ўвазе чытачоў «Літаратурнай Беларусі», увайшлі пераклады з кнігі «Снежная азбука», якая ўбачыла свет у 2007 … Чытаць далей →

VIVA LA POEZIA!

Гэты тэкст – цікавага мастака і паэта Аляксея Ляпіна. Я толькі пераклаў яго на беларускую мову і, схіляючы галаву, падпісваюся пад гэтам цалкам. Шум дажджу — паэзія. Узыход Сонца — паэзія. Каханне — паэзія. Смерць — паэзія. Я вось думаю, колькі пачвараў можа быць схавана ў паэце? Хто ён, паэт? Навошта ён, паэт? Чаму ён … Чытаць далей →

“Чилим” застаўся ў Расіі

У 2012 годзе мяне запрасілі на IV міжнародны паэтычны фестываль «Поющие письмена» ў Цвер. Назбіраў хуценька там-сям перакладаў сваіх вершаў на рускую мову, ды выдаў за тыдзень да паездкі гэткую кніжачку “Чилим» накладам 50 асобнікаў. Вокладка атрымалася кандовая. Аднак на тыльнай яе старонцы змясціў адзіны свой верш, напісаны па-расейску, прычым гадзіны за паўтары. Ён прыйшоўся … Чытаць далей →

Таццяна Барадуля: Але болей за ўсё ў вершах Сыса падабаецца энергетыка: моцная, стваральная

Але болей за ўсё ў вершах С. Сыса мне падабаецца энергетыка: моцная, стваральная, напорыстая, якую далёка не часта можна сустрэць пасярод нашай усеагульнай млявасці ды абыякавасці да жыцця. Сержуку Сысу i ўсiм беларускiм паэтам прысвячаецца  Стрэмка-сэрца-Смутак-Сыс. Не глядзi, Сяржук, унiз! Стрэмку з сэрца выдзiрай, зорны рай чапляй за край! I не ценем, а крылом (пекла … Чытаць далей →

Алесь Бяляцкі: «Светлы смутак па вечнай Радзіме»

50 гадоў — зеніт чалавечага жыцця. Час падводзіць вынікі. Хаця ў кожнага чалавека — па-рознаму. Некалі паўвека чалавечага жыцця былі ўжо старасцю. Так вось Яна Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», Рамуальд Падбярэзскі называе «дзядком». І Янка Купала, якому не было яшчэ і сарака пяці гадоў, перадае паходню беларускасці наступнаму, маладому пакаленню… 50 гадоў — зеніт чалавечага … Чытаць далей →

Ірына Дубянецкая: Паэзія Сяргея Сыса сапраўды сутнасная і экзыстэнцыйная

26 студзеня ў кнігарні «Логвінаў» адбылася прэзэнтацыя кнігі вершаў Сяргея Сыса «Стрэмка». Выхад першай кнігі паэта прымеркаваны да яго 50-годзьдзя. Такім чынам, у Сяргея Сыса сёньня падвойнае сьвята. Жонка Сяргея Сыса паэтка Галіна Дубянецкая вынайшла, што 26-е чысло — паэтычнае, багата вядомых літаратараў нарадзілася менавіта 26-га: 26 студзеня нарадзіўся Сяргей Сыс, 26 кастрычніка нарадзіўся Анатоль Сыс, 26 лістапада — Уладзімер Караткевіч, 26 жніўня … Чытаць далей →