33 гады прайшло, як у 1981 годзе, у пакоі гомельскага інтэрната ГДУ, прыдумаўся гэны верш, наіўны, дзіцячы, але дарагі для мяне. Шкадую вось, што дагэтуль ён анідзе не друкаваўся, таму і хачу яго захаваць у павуцінні інтэрнэту.
* * *
Лашчыла і песьціла ночка-партызанка,
Ахінала душу ў водарны павеў,
Сэрца мне расквеціла ластаўка-каханка,
Тая згуба-ваба, ад якой схмялеў.
Любая нявесьніца, лепшая спадзея,
Выбежы з хаціны ў прыцень за прысад,
Твае мары здзейсьняцца, чараўніца-фея,
Ты мая патоля, мой вішнёвы сад.
Повіткі каханай, сполахі заранак,
Дзіўна і здумеўна, што са мною ты.
Ты спатоліш раны і паскорыш ранак,
Толькі насалода нам на ўсе гады.
Я з табой, княгіня, я ня сьню, ня мрою,
Запалоніў вочак непагасны сьвет,
Белыя вяргіні, белаю рукою,
На багатках росных раніцою след.
1981