Дакументальны фільм «Сыс пра Сыса» быў зняты ў 2010 годзе на замову тэлеканала Белсат. Аўтар сцэнару — Паліна Сцепаненка, рэжысэр Мікола Ваўранюк. У фільме адлюстраваная маладосць Анатоля Сыса да таго, як паэт патрапіў у Менск. Па родных мясцінах Анатоля гледача вядзе ягоны цёзка і зямляк паэт Сяржук Сыс, які ў фільме выконвае ролю апавядальніка.