Мерапрыемствы памяці паэта Анатоля Сыса прымеркаваныя да 55-годдзя з Дня нараджэння паэта, пройдуць на яго малой радзіме, у вёсцы Гарошкаў.
Сёлета Анатолю Сысу споўнілася б 55 год, і 25 кастрычніка на яго радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта.
Удзел возьмуць: Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Анатоль Бароўскі, Зміцер Вішнёў, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Генадзь Лапацін, Серж Мінскевіч, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Ларыса Раманава, Людка Сільнова, Усевалад Сцебурака, Сяржук Сыс, Андрэй Хадановіч і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.
Праграма мерапрыемства:
12:00 – ускладанне кветак да магілы Анатоля Сыса на могілках в. Гарошкаў.
12:30 – наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай А. Сысу, у Бронненскай сярэдняй школе, якую скончыў Паэт.
13:00 – літаратурна-музычная імпрэза каля роднай хаты Анатоля.
Арганізатары шчыра запрашаюць далучацца ўсіх неабыякавых!
Праезд аўтобусамі: Менск—Рэчыца. Рэчыца—Гарошкаў.
Кантактны тэлефон: +375295519308
Паводле lit-bel.org