Называйце рэчы сваімі імёнамі

Цяжка далося гэтае рашэньне. Упершыню за апошнія 8 год сёньня не пайду на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Ня буду пісаць артыкулаў, ня буду фоткаць… І на тое ёсьць свае прычыны. “Дбаньне” дзяржавы пра культуру пераўзыйшло ўсе разумныя межы. Мінінфармацыі амаль “замачыла” кнігарню Логвінаў, а самога выдаўца на выставе не будзе па той прычыне, што ягоны … Continued

“Чилим”: Сыс па-расейску

Стыхійныя і розныя па мастацкіх вартасцях пераклады вершаў блукаюць у нетрах расейскамоўных выданняў ды на розных інтэрнет-парталах. Час ад часу яны трапляюцца на вочы і тады я збіраю іх у адмысловую тэчку. Відаць, надыйшоў час сабраць усё разам, раптам некаму гэта будзе даспадобы… Даная Я представил, что ты – Даная, просто женщина неземная, от которой Персей … Continued

Развітанне з кнігарняй “Галіяфы”!

11 лютага 2015 года адбудзецца імпрэза-развітанне з кнігарняй “Галіяфы”. Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года – ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня. Да апошняга моманту яе стваральнікі не пакідалі надзеі выратаваць культурніцкую прастору. Спадзяваліся, што змогуць па-ранейшаму праводзіць шматлікія прэзентацыі, выставы, перформансы, семінары, пасяджэнні літаб’яднання “Вобла” і г. д. … Continued

“Ня варта шукаць праўду пра гібель Марата Казея”

Неяк пісьменнік Валянцін Тарас, які ў 13 год стаў партызанам, напісаў пра тое, што “нават дзеці вымушаныя былі брацца за зброю і сапраўды ўчыняць нейкія подзвігі. Дзецям ня месца на вайне. Распавядаць, як ліхалецце адбілася на іх, трэба, але нельга апяваць гэта. Любавацца гэтым. Захапляцца гэтым – нельга. І нават амаральна. Ня варта шукаць праўду … Continued

Пра “Бібліятэчку Саюза пісьменнікаў Беларусі”

Зазірнуў учора ўвечары ў “Акадэмкнігу”. Пагартаў Багуміла Грабала, адклаў, бо не было з сабой шмат грошай. Азірнуўся і падыйшоў да вялізнай паліцы з надпісам “Распродаж!”. А там – роўненькія шэрагі брудна-зялёных тамішчаў “Бібліятэчкі Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Каго там толькі няма! Шкада, што прозвішчаў ўсіх “пісьменнікаў” ня ведаю. Хіба што Мікалая Чаргінца, ды Сульянава… Ды справа … Continued

Любоў Турбіна: Гэта месца – знаёмае быццам – наўмысна забыта

Хросная маці маёй жонкі Галіны Дубянецкай– паэтка і даследчык літаратуры з Інстытута сусветнай літаратуры ў Маскве Любоў Турбіна. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што мы, па-сямейнаму, спрычыніліся да перакладу ейных вершаў на беларускую мову. Нешта з гэтага друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”, нешта яшчэ чакае свайго часу. Але, навошта чакаць… Мост Гэты мост праз рачулку … Continued

Тувім: “Сон златакосай дзяўчынкі”

Пераклад верша Юльяна Тувіма “Сон златакосай дзяўчынкі” адбыўся нечакана. Сябры-гарадзенцы, якія пад гітару выконваюць песню на мове арыгіналу папрасілі мяне парупіцца пра пераклад яго на беларускую мову. Але, зацюканы працай, я гэтую просьбу перадаў Галіне Дубянецкай. І слушна зрабіў. Галіна зрабіла дасканалую рэч, якую не сорамна паказаць усім. Сон златакосай дзяўчынкі Яраславу Івашкевічу Пані пахне, … Continued

Ліст Сяргею Верацілу з Лысае Гары

Шчодрыя снегапады напрыканцы студзеня агарнулі мяне нейким элегічным настроем, а ў выніку нарадзіўся лірычны верш, прысвечаны Сяргею Верацілу і лысай Гары, дзе ён пакінуў амаль дзесяць год свайго жыцця. Сёння там – пустэльна і бялютка, ажно мурашкі па скуры бягуць. Паслухай, дзядзечка, у нас Усё засьнежана дарэшты… Чытаць па сьнезе – самы час, Ды нешта … Continued

Павук

Кніга вершаў Сяржука Сыса “Павук” стала даступная ў электронным фармаце. Новую паэтычную кнігу склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі … Continued

Згублены ключ

Аднойчы я нетаропка крочыў старымі кварталамі паўднёвага, амаль курортнага, палескага горада. У той вераснёўскі ціхі надвячорак я нічога не заўважаў вакол сябе: ні засяроджаных гараджанаў, якія спяшаліся пасля працы схавацца за сценамі ўласных ракавак-кватэр, ні адвольна падзеленых светлафорамі табуноў імклівых аўтамабіляў, ні тое, што пад нагамі гучна хрумсцелі апалыя рудыя лісты. На душы было ніякавата, … Continued