Пра “Бібліятэчку Саюза пісьменнікаў Беларусі”

Зазірнуў учора ўвечары ў “Акадэмкнігу”. Пагартаў Багуміла Грабала, адклаў, бо не было з сабой шмат грошай. Азірнуўся і падыйшоў да вялізнай паліцы з надпісам “Распродаж!”. А там — роўненькія шэрагі брудна-зялёных тамішчаў “Бібліятэчкі Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Каго там толькі няма! Шкада, што прозвішчаў ўсіх “пісьменнікаў” ня ведаю. Хіба што Мікалая Чаргінца, ды Сульянава… Ды справа ня ў гэтым…

Непад’ёмныя фаліянты па 500-600 старонак можна набыць па 10 – 15 тысяч рублёў. Проста задарма. Толькі вось навошта яны каму. Відаць, няма там літаратуры. І жыцця няма.
Адно шкада – лясоў родных, якія нішчацца, каб такім пісакам паперы ставала для чарговай “Вайны і міру”.

www.facebook.com