Цягнік «Мінск–Масква» спыняецца ў кнігарні “Логвінаў”

Прэзентацыя кнігі праэтычных перакладаў паэтэсы і літаратурнага крытыка Любы Турбіной “Цягнік “Мінск-Масква” адбудзецца 24 красавіка 2015 года ў кнігарні “Логвінаў”. Пачатак ў 18-00. Кніга-білінгва ўбачыла свет у серыі  “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову вершы Турбіной перастварылі Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова, Сяржук Сыс, Мікола Шабовіч,  Рэгіна Рэўтовіч.  Жыццё і лёс Любы Турбіной непарыўна звязаны … Continued

Арнольд Макмілін: Сяржука Сыса прыцягвае таямнічасць і нават небяспека, стоеная ў свеце прыроды

Адзіны гомельскі аўтар, які прадстаўляе на гэтых старонках паэзію – Сяржук Сыс, зямляк (ён родам з суседняй вёскі) паэта Анатоля Сыса, які пражыў трагічна кароткае жыццё. Сяржук – не такая схільная да скрайнасцяў, каларытная фігура, але ён сам па сабе заслугоўвае згадкі як паэт. Сяржук Сыс нарадзіўся ў вёсцы Пракісель Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1962 … Continued

Па хціваму рылу

Над Менскам Мігі ды Сушкі Парвалі-падрапалі неба. Расея, краіна-псіхушка, Яно табе трэба? Ты колькі суседскіх абшараў, Пад ногі свае падмінала, Марыйцаў, буратаў, татараў… Няўжо табе мала? Ірвала Данбас кіпцюрамі, І Крым стаўся новым улусам… Здаецца, што не за гарамі Чарга беларусаў? Ты толькі, Пуйло, не аб’ешся: Адродзіцца новая сіла, І ты атрымаеш нарэшце Па хціваму … Continued

Сяржук Сыс: Выхад з Пэн-цэнтру – праява слабасці

Каментуючы выхад з Беларускага ПЭН-цэнтру пісьменніка Юрыя Станкевіча для  Радыё “Свабода” і агучыўшы ўласную пазіцыю, я ведаў, што ня ўсім яна прыйдзецца даспадобы. Уласна кажучы, каментар мой не ў падтрымку палітыкі сучаснага кіраўніцтва ПЭНа, а ў рацыянальным падыходзе да ўзнікшай праблемы. Ну вось ёсць арганізацыя – Беларускі ПЭН-цэнтр. Нешта яна робіць, дзейнічае, мусіць выконвае свае статутныя абавязкі. Ня … Continued

Словы пра Івана, які не пажадаў стаць сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі

Раніцай па завядзёнцы зазірнуў у адрыўны каляндарык “Родны край”: сёння, 19 сакавіка, – 80 год з дня нараджэння Івана Кірэйчыка, паэта, празаіка і публіцыста. Вырашыў з гэтае нагоды тое-сёе ўзгадаць. Знаёмства нашае з Іванам пачалося напрыканцы 80-тых, у рэдакцыі газеты “Гомельская праўда”, дзе я працаваў намеснікам адказнага, а на дабрачынных пачатках вёў “Літаратурную старонку”. Перыядычна заходзіў … Continued

Вольга Шынкарэнка “Паміж Гомелем ды Мінскам…”: Творчасць Сержука Сыса

Выключна адораная літаратурнымі талентамі беларуская зямля. Толькі адно яе прыдняпроўскае радовішча дало сучаснай паэзіі палонніка вады, садоў і клёнаў, немітуслівага ў выбары творчых і жыццёвых прыярытэтаў Віктара Ярца, чуйнага да рэха журбы Віктара Стрыжака, асвечанага агнём паходняў па шляху да нацыянальных святыняў Анатоля Сыса ды яго цёзку па прозвішчы са стрэмкамі неспакою ў думках і … Continued

Вярніся!

Лютаўскай поўні сьвятло разлілося ў пакоі на Гая Потам халодным сплыло па прасьцінах і целе… Мора чароўнае сьніць і ляціць да яго мая Галя, Поўня, а я? Мы ж абодва не ценяў, а мора хацелі… Мудрых тамоў піраміды і слаўныя продкаў выявы Хвалямі холаду, пырскамі ценяў і плынямі пылу Білі, кулялі, цягнулі на чорнае дно… … Continued

“Хадзем са мной”

Разглядаючы другую кніжку Сержука Сыса “Павук”, займеў пачуццё незадаволенасці, таму і пачну адразу  савою аб пень, ці пнём аб саву. Ведаю, што вынік будзе аднолькавы: саве – балюча. Кнігі – няма. У сэнсе, што кніга ёсць і ў той жа час кнігі няма. Ёсць спроба, паставіўшы пад вершамі даты, скіраваць чытача на тое, што на … Continued

Алесь Аркуш: Сяржук Сыс любіць не зусім эстэтычныя назвы

Сяржук Сыс нарадзіўся ў 1962 годзу ў вёсцы Пракісель Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Жыве ў Менску. Вершы Сяржука Сыса друкаваліся ў літаратурных выданьнях Беларусі: альманаху “Тутэйшыя”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Дзеяслоў”,  “Маладосьць”, “Полымя”, “Беларусь” і іншых. Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расейскую, украінскую, літоўскую і сербскую … Continued

«Галіяфы»: не спяшайцеся нас хаваць!

Пакуль урачыста адкрывалі міжнародную кніжную выставу-кірмаш і ўшаноўвалі там гасцей з Расіі ды Кітаю, горад пазбавіўся беларускай кнігарні. 11 лютага адбылася літаратурная імпрэза-развітанне з кнігарняй «Галіяфы». «Хай гэта будзе свята развітання, а не пахаванне», — падкрэсліў напачатку мерапрыемства Зміцер Вішнёў. Удзельнікі імпрэзы чыталі вершы і прозу, жартавалі і спявалі. Усе наведнікі атрымалі магчымасць выбраць кніжку … Continued