Над Менскам Мігі ды Сушкі
Парвалі-падрапалі неба.
Расея, краіна-псіхушка,
Яно табе трэба?
Ты колькі суседскіх абшараў,
Пад ногі свае падмінала,
Марыйцаў, буратаў, татараў…
Няўжо табе мала?
Ірвала Данбас кіпцюрамі,
І Крым стаўся новым улусам…
Здаецца, што не за гарамі
Чарга беларусаў?
Ты толькі, Пуйло, не аб’ешся:
Адродзіцца новая сіла,
І ты атрымаеш нарэшце
Па хціваму рылу.
Сакавік, 2015.