Абудзіўся на світаньні:
“Дзень яднаньня! Дзень яднаньня!”
Мусіць, прагнуць нас ізноў
Далучыць да маскалёў.
Прэч сумненьні і трывогі –
Мы сьвяткуем да зьнямогі
Еднасьць з цемраю ліхой…
Дзе ратунак, Божа мой?
Нешта мне ніякавата,
Спрэс гарэлку хлебча вата.
І пайшоў настрой на змор —
Зьвяў расейскі трыкалор.
Ці не час да псіхіятра
Тым, хто лічыць меньшым братам?
Зграя – там, а тут – народ:
Мы – Еўропа, не Усход.
2.04.2015.