Цяжка далося гэтае рашэньне. Упершыню за апошнія 8 год сёньня не пайду на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Ня буду пісаць артыкулаў, ня буду фоткаць… І на тое ёсьць свае прычыны.
“Дбаньне” дзяржавы пра культуру пераўзыйшло ўсе разумныя межы. Мінінфармацыі амаль “замачыла” кнігарню Логвінаў, а самога выдаўца на выставе не будзе па той прычыне, што ягоны ўдзел там непажаданы. Таксама ня будзе на кніжным кірмашы і агульнага стэнду незалежных выдаўцоў, а таксама выдавецтваў, якія працуюць з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Будуць толькі “расейскія папсавікі”, Чаргінцы ды Ананічы… Такі вось цемрашальскі узровень культяфрэйтараў…
Маё натуральнае жаданьне пайсьці сёньня і выказаць салідарнасьць з кнігарняй “Галіяфы”, якую днямі выкінулі на вуліцу. І гэта будзе правільна. Па-наску.
На здымку: Віталь і Валянцін Тарасы, цудоўныя людзі і цудоўныя пісьменнікі, на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе ў 1998 годзе.