Ліст Сяргею Верацілу з Лысае Гары

Шчодрыя снегапады напрыканцы студзеня агарнулі мяне нейким элегічным настроем, а ў выніку нарадзіўся лірычны верш, прысвечаны Сяргею Верацілу і лысай Гары, дзе ён пакінуў амаль дзесяць год свайго жыцця. Сёння там – пустэльна і бялютка, ажно мурашкі па скуры бягуць.

Зіма на Лысай Гары. 2015 год.
Зіма на Лысай Гары. 2015 год.

Паслухай, дзядзечка, у нас

Усё засьнежана дарэшты…

Чытаць па сьнезе — самы час,

Ды нешта не ідзеш ты…

Вакол – здзічэлы краявід:

Нібы на ўскрайку сьвету.

І толькі я, як сьледапыт,

Шукаў твае прыкметы.

Але ні сцежак, ні сьлядоў

На Узгор’і не знайшлося,

Ніхто не кінуў жменю слоў –

Даўно перавялося!

Вось нашы Буды—тры дубы,

Вось азярынка ў коме,

Твая вартоўня – дом журбы,

А ты не выйшаў з дому…

2015.