Галіна Дубянецкая. Мазаіка над безданню

Чарговая суперская знаходка! Корпаючыся ў асабістым архіве ўчора адшукаў верш Галі Дубянецкай. Аўтарка пра яго ўжо нават і не памятае. Гэты верш нават і не друкаваўся ніводнага разу. Тут — першая публікацыя. Чытайце. Мазаіка над безданню Мы заварожаны размовай як старадаўнім рытуалам Мы заварожаны размовай як улюбёнаю гульнёй І зноў такое адчуванне бы са знаёмага крышталю – … Чытаць далей →

Лістапад

Шчымлівы настрой… балючы верш… самота ад непапраўна страчанага…   Сёння тут пануе пустэча. Мой сусвет сум трушчыць ізноў. Раскаціліся сны… Дарэчы – Я Цябе пазычала і ў сноў.   Сны віруюць па гэты бок Леты. Я прачнуся ды хутка пайду — Бо — ня ведаючы — ведаю, дзе Ты, Ці на шчасце, ці на бяду.   … Чытаць далей →

Найбольш поўная бібліяграфія твораў Анатоля Сыса з каментарамі

  1.“Агмень”. Анатоль Сыс. Бібліятэчка часопіса “Маладосць”. Мн., 1988 год. (Наклад 4158 асобнікаў). У зборніку змешчаны 36 вершаў і дзве паэмы. “З чаго пачаць?..”. У кнізе “Агмень”, Мн., 1988 г. Упершыню надрукаваны: “Маладосць”, №4, 1986 г. Публікацыі: “Сыс”, Мн., 2002.; “Ніва”, 15 траўня 2005 г.(№20); “Універсітэт літаратурны”, Гм., 2005; “Полымя”, №7, 2005 г. с.114—122; “Лён”, Мн., … Чытаць далей →

На старым Заслаўскім тракце

                                Нібы змораныя сонцам беспрытульныя сабакі – На старым Заслаўскім тракце паваліліся асіны… Ім віхуры-завірухі ды дажджы даліся ў знакі, Ім маланкі пасмалілі заліхвацкія чупрыны…   Мутнай восеньскай крывёю набрынялая лістота Валацугаў падарожных яркай барвай спакушае. Тут шукаць цяпер дарэмна … Чытаць далей →

Жанчына і дождж

  Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла?   Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца… За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына; Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам.   Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу, Невядомая, чужая, будзе мроіць … Чытаць далей →

Хроніка халоднага мола

Цыкл вершаў, створаны пад час знаходжання ў творчым адпачынку ў Міжнародным доме пісьменнікаў і перакладчыкаў ў Вентспілсе (Латвія) з 1 па 16 сакавіка 2016 года. Я скраў вясну Я скраў вясну. Схаваў пад грудзі. Я звёз вясну цішком да мора. Цяпер карайце мяне, людзі, Вядзіце хоць да пракурора. Памежнік рэчы трос, халера, І нават вынюхаў … Чытаць далей →

Свята паэзіі ў Гарошкаве — 14 траўня

У суботу 14 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве. Сёлетняя імпрэза будзе складацца з прэзентацыі зборніка вершаў А. Сыса “Берагі майго юнацтва”, аўдыёдыска з вершамі “Галасы паэтаў”, а таксама паэтычных і музычных выступаў вядомых беларускіх творцаў. Удзел бяруць: Эдуард Акулін, Анатоль Бароўскі, Алесь Бяляцкі, Яўген Вапа, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, … Чытаць далей →

Рэха свінцовых маланак

Вершы і тэксты патрыятычнай генерацыі сучасных украінскіх творцаў, змешчаныя ў зборніку нацыяналістычнай паэзіі “Рэха свінцовых маланак” – адказ на татальную русіфікацыю Украіны. Як піша ў прадмове да кнігі каардынатар і адзін з аўтараў зборніка Юрый Руф, “галоўная думка, якую аўтары намагаюцца данесці да чытача: неабходна шанаваць уласную мову і культуру, не шукаючы прарокаў у чужой … Чытаць далей →

Чырвоная Злака і сіняя Злака

Даўно нешта такога вось не пісалася, і раптам дзіўная рэч — атрымалася. Прачытаю яго на шаманскай імпрэзе «КАРАМБА» 19 лютага ў «Галіяфах». Да Дня беларускай мовы. Чырвоная Злака і сіняя Злака Начныя пульсары – таемныя знакі: Чырвоная Злака і сіняя Злака. Куляюцца злосныя Злакі па столі, Нібыта занадта было алкаголю.   На трэцім паверсе шалее сабака, – … Чытаць далей →

Фэст аднаго верша — 2015

Георгій Барташ і Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43» запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша Паэтычныя творы прымаюцца да 7 студзеня 2016 года. Мова вершаў — любая. Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас [email protected] або [email protected] даслаць (з пазнакай “Фэст”) ліст, які змяшчае: 1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку; 2) псеўданім, пад … Чытаць далей →