Галіна Дубянецкая. Мазаіка над безданню

Чарговая суперская знаходка! Корпаючыся ў асабістым архіве ўчора адшукаў верш Галі Дубянецкай. Аўтарка пра яго ўжо нават і не памятае. Гэты верш нават і не друкаваўся ніводнага разу. Тут — першая публікацыя. Чытайце.

Мазаіка над безданню

Мы заварожаны размовай

як старадаўнім рытуалам

Мы заварожаны размовай

як улюбёнаю гульнёй

І зноў такое адчуванне

бы са знаёмага крышталю

– І зноў такое адчуванне –

п’ем незнаёмае віно

 

Снуюць павольны танец словы

мы з іх мазаіку складаем

Снуюць павольны танец словы

яшчэ не бачаны ўзор

І паўстае ў таемным ззянні

– уражанняў тае не хапае –

І паўстае ў таемным ззянні

абрыву тонкае лязо

 

Мацуем да яго карціну

бы рэстаўруем шпіль стагоддзяў

Мацуем да яго карціну

над хваль раз’юшаным выццём

І раптам рукі не стрывалі

і я за нейкую галіну

– О як жа рукі не стрывалі –

чапляюся як за жыццё

 

І я ад крыку ледзь ня гіну

ты ў наш узор яго ўплятаеш

А я ад крыку ледзь ня гіну

з яго ты робіш срэбны звон

І доўга зразумець ея можаш

што сапраўды а не гуляю

І доўга зразумець ня можаш

 

Даруй мне недарэчны сон

1988.