Жанчына і дождж

 

Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла?

 

Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына

То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца…

За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына;

Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам.

 

Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу,

Невядомая, чужая, будзе мроіць пра былое.

Знойдзе ўрэшце і сцяжына шлях да ходжанай дарогі,

Па якой аднойчы пройдуць агаломшаныя двое.

 

У дажджах вядзе-ратуе невядомае імкненне,

Я, здаецца, змог бы бегчы лёгка аж да небакраю.

Што мне сумны залатарнік,

што разгубленыя цені!

Мы ідзем, мая жанчына,

мы з дажджом цябе спаткаем.

Жанчына і дождж. Фота: www.tunnel.ru
Жанчына і дождж. Фота: www.tunnel.ru