Гомель у творчасці Сяржука Сыса: шляхі ўзаемаспасціжэння

Даволі эсклюзіўная спроба інтэрвію для гомельскіх даследчыкаў паэтычнай творчасці. 1 Якую ролю адыграў горад Гомель у станаўленні Вашай творчай асобы? Горад над Сожам – адзіны і непаўторны, ён прыйшоў у маё жыццё ў падлеткавым узросце, заклаўшы пры гэтым асновы не толькі жыццёвае мудрасці, але і разуменне прыгожага, паэтычнага, філасофскага. Стасункі з гэтым горадам складаліся вельмі … Чытаць далей →

Паліна Сцепаненка: Падарожжа па зямлі Сыса

Наш праваднік Сяржук Сыс – паэт, зямляк і сябра Анатоля Сыса. Сыс Сяржук – укладальнік дакументальнай кнігі пра Анатоля Сыса – успаміны, лісты, фота. Сяржук Сыс павядзе нас шляхамі, якія не тычацца менскага жыця паэта Анатоля Сыса. Гэта Гомельшчына, мясціны пра якія ведалі толькі два паэты два Сыса – Анатоль ды Сяржук. Падчас вандроўкі мы … Чытаць далей →

“Падарожжа ў апраметную”: эпізод з новай аповесці Сяржука Сыса

Здаецца ў Ополе на кірмашы ўдала нарваліся на два “Ікарусы” “карабейнікаў”: першы з Баранавічаў, другі – аднекуль з Украіны. То быў апошні дзень іхняга гандлю; звычайна гандляваць прыяжджалі на 2-3 дні, каб спехам распрадаць тавар і хутчэй вярнуцца з якой сотняю даляраў дадому, на працу. З гэтае нагоды напрыканцы гандлю ў гасьцей з Усходу можна … Чытаць далей →

Уцякаю!

Уцякаю ад вай-фаю, скайпа, мэйла і фэйсбука, Кіну ўсё, хоць ненадоўга, ды на Лысую Гару… Пад’ядаць шпінат са шчаўем, і смарчкі-страчкі з латукам, Там дажджамі буду мыцца, там пад Сонцам загару. Там – магнат я і гуру.   Уцякаю ад маршрутак, ад метро, і ад трамваю, Каб нагамі перамераць шлях адгэтуль і туды, Дзе казыча … Чытаць далей →

Вольга Шынкарэнка “Паміж Гомелем ды Мінскам…”: Творчасць Сержука Сыса

Выключна адораная літаратурнымі талентамі беларуская зямля. Толькі адно яе прыдняпроўскае радовішча дало сучаснай паэзіі палонніка вады, садоў і клёнаў, немітуслівага ў выбары творчых і жыццёвых прыярытэтаў Віктара Ярца, чуйнага да рэха журбы Віктара Стрыжака, асвечанага агнём паходняў па шляху да нацыянальных святыняў Анатоля Сыса ды яго цёзку па прозвішчы са стрэмкамі неспакою ў думках і … Чытаць далей →

Павук

Кніга вершаў Сяржука Сыса «Павук» стала даступная ў электронным фармаце. Новую паэтычную кнігу склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі … Чытаць далей →