Удзірванець, суцішыцца ў траве,
Суздром пазбыцца зла, пачуццяў, словаў…
Завекаваць і верыць: нехта пазаве
Мяне скрозь дзёран прарасці нанова.
З малітваю да травяных багоў,
Праз карані, бадылле і атаву,
З палону кучаравых мурагоў
Паўстану зноў спагадным і ласкавым.
2017.