вершы
Травяны сон
Над Беларуссю бясхмарнае неба
Перадгісторыя верша. Амаль цалкам гэты сюжэт прысніўся ўвосень, на Лысай Гары. Рэальна: Заслаўе і вялізныя выбухі над Мінскам… Соннік кажа, што калі прыснілася бамбёжка, значыць, падсвядома вы адчуваеце, што хутка адбудуцца нейкія неардынарныя падзеі. Грукат абцасаў, рушаць калоны Шыхтам ірваным, без зуху і спеваў, Рэха каманды гучыць манатонна: “Левай… левай… левай…” На Налібокі вужакай … Чытаць далей →
Два сярпы ды іншыя вершы
Адсвяткаваў свае 55 год, як кажуць — «два сярпы». На гэтую тэму напісаўся вось гэты верш. Ну і сябры нешта таксама дадалі. Няхай застаецца тут. ДВА СЯРПЫ Сярпы за плячыма – яшчэ не прычына Няўмольны зыход планаваць… Яшчэ ёсць найлепшая ў свеце жанчына, Што ўмее караць і кахаць. Яшчэ засталіся пякучыя словы Нянавісці і … Чытаць далей →
Шэры чалавек
Галіна Дубянецкая. Мазаіка над безданню
Чарговая суперская знаходка! Корпаючыся ў асабістым архіве ўчора адшукаў верш Галі Дубянецкай. Аўтарка пра яго ўжо нават і не памятае. Гэты верш нават і не друкаваўся ніводнага разу. Тут — першая публікацыя. Чытайце. Мазаіка над безданню Мы заварожаны размовай як старадаўнім рытуалам Мы заварожаны размовай як улюбёнаю гульнёй І зноў такое адчуванне бы са знаёмага крышталю – … Чытаць далей →
Дыбільныя вершыкі: Тартак
Як закарціць табе бяз меры Мяне памацаць хоць за што — Хутчэй вылузвайся за дзьверы, Ды не забудзь пра паліто… Не ў Божым храме і не ў краме: Мяне ты схопіш за руку; Шукай мяне на пілараме, альбо інакш – на тартаку… Там пахне лесам, дрэвам, стружкай, Смуродам танных цыгарэт, Там хлопцам робіць папялушка, Шыкоўны … Чытаць далей →
На старым Заслаўскім тракце
Нібы змораныя сонцам беспрытульныя сабакі – На старым Заслаўскім тракце паваліліся асіны… Ім віхуры-завірухі ды дажджы даліся ў знакі, Ім маланкі пасмалілі заліхвацкія чупрыны… Мутнай восеньскай крывёю набрынялая лістота Валацугаў падарожных яркай барвай спакушае. Тут шукаць цяпер дарэмна … Чытаць далей →
Жанчына і дождж
Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла? Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца… За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына; Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам. Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу, Невядомая, чужая, будзе мроіць … Чытаць далей →
Знайшоўся верш..
Здараецца, што ў паперах альбо старых блакнотах знаходзяцца ўласныя вершаваныя радкі, пра якія ты зусім не памятаеш. А часам, здаецца, што гэта і не твой верш. І толькі здымак дапамог мне вызначыць, што гэтыя радкі былі напісаныя менавіта маёй рукою. ТАПОЛІ Спілавалі юнацтва маё, спілавалі таполі… Толькі пні з-пад асфальту ды страшкія сны. Гэта, ведаеш, … Чытаць далей →