Знайшоўся верш..

Здараецца, што ў паперах альбо старых блакнотах знаходзяцца ўласныя вершаваныя радкі, пра якія ты зусім не памятаеш. А часам, здаецца, што гэта і не твой верш. І толькі здымак дапамог мне вызначыць, што гэтыя радкі былі напісаныя менавіта маёй рукою.

ТАПОЛІ

Спілавалі юнацтва маё, спілавалі таполі…

Толькі пні з-пад асфальту ды страшкія сны.

Гэта, ведаеш, дзетка, мой страчаны Гомель,

Гэта вечка маёй непазбежнай труны.

2005.

На вуліцы Песіна ў Гомелі ў 2005 годзе.

На вуліцы Песіна ў Гомелі ў 2005 годзе.