Хто з арлом, хто з ільвом у кароне,
Хто з распяццем Хрыста на крыжы…
Ну а мы разам з грознай пагоняй
Скрозь баронім свае рубяжы.
І ад даўніх часін, аж да сёння,
Па абшарах радзімай зямлі –
Усё “лятуць і лятуць тыя коні”,
Каб і нам было “звацца людзьмі”.
20 сакавіка 2018 года.