Паміж Купаю і Кабыльнікам

Кароткія падарожныя экспрэсіі Напачатку сакавіка мяне чамусьці заўжды цягне да вады. Ад дняпроўскіх разліваў дзяцінства пачалося, ці што?  А можа падсвядома спрабую ачысціцца пасля доўгай зімы? Ці проста хочацца пабыць аднаму, прыпыніць хаос думак, суцішыцца… Ды і шал натхнення ў мяне абвастраеца менавіта з пачаткам вясны. Памятаю, як у сакавіку 2016 года патрапіў на два … Чытаць далей →

Няхай ім захаваюць Жыццё!

Учора я падпісаў петыцыю за захаванне жыцця братам Косцевым з Чэрыкава. Прызнаюся, зачапілі за жывое словы іх роднай сястры Ганны: “Ілля і Станіслаў мае родныя браты, дарагія і блізкія мне людзі. Яны яшчэ зусім маладыя — ім 19 і 21 год. Так атрымалася ў нашым нялёгкім жыцці, што мы былі вымушаныя занадта рана пасталець, практычна … Чытаць далей →

Развітанне -2000

Цягнікі знікаюць у тумане часам незваротна, на вякі на пероне нашага растання – думак пахавальныя вянкі. Ліхтары апошняга вагона Кінуліся ў цемрыва наўскач У пячоры чорнага перона Маё сэрца чорнае –  паплач. На хвіліну ўспыхне цыгарэта дым яе гаркавы як падман знік цягнік, перон, і я без мэты… у туман сыходжу, у туман. 2020

Студзеньская калекцыя -2020

Напачатку студзеня 2020 года пад час хваробы засвярбела раптам у душы і на свет з’явілася некалькі новых вершаў… Незвычайных і балючых… «ЗЯЛЁНАЕ СЭРЦА». На досвітку шызым, найгоршаю з зім, пад змятай падушкаю, мулкай і колкай, намацаю я і збяру па адным шэсць каляровых алоўкаў. На канціках — бляклая літар змяя: «Завод імя Сакка й Ванцэцці». … Чытаць далей →

Ірадава расправа

Алесь Бяляцкі сёння раніцай нагадаў мне пра той самы дзень, дакладней пра вечар, які, як паганая рана, не можа аніяк загаіцца на целе і дагэтуль. Я пра 19 снежня 2010 года. Можа гадзін да 16 я яшчэ не здагадваўся, якой станецца гэтая ноч для Беларусі і для кожнага з нас. Ну так, бачыў дзесятак «ціхароў», … Чытаць далей →

Тым, хто побач са мной

Сэрца сцерці – сэрца — сэр… ца раз ля разля… таецца … каюцца паяцы – пяльцы на пальцы… мышкі ды мальцы… ды ні макаўкі ўслед, ні нават паловы… словы? Дык іх не… Ну іх… нячыстых… Ну іх… Праўды не засталося Як і злосці. След мой не мяккі Як і… 16.12.2019

Каб не цені па сцяне…

       Сяргею Верацілу Разбягаюцца па снах Непражытыя імгненні, Успацелых апранах Ускудлачаныя цені… Месяцовае святло Нішчыць прывідныя мроі – Сніш пра тое, што было З дзіўным казачным героем. Вось каб жыць – нібыта ў сне – У палёце небывалым, Каб не цені па сцяне, А вагнём жыццё палала. 2019.

Адмоўлена

У вершы «Адмоўлена» — паказаны складаны псіхалагічны свет чалавека, які чакае выкананне смяротнага прысуду. Упершыню надрукаваны 5 кастрычніка 2-18 года ў газеце «Народная Воля».   А ты не верыш, думаеш, што сніцца, Што вось, расплюшчыш вочы і міне… “Адмоўлена ў жыцці”, прысуд, вязніца, І ў сэрцы боль пякучы палыхне.   Як чуйна слых свідруе сутарэнне, … Чытаць далей →

Абракадабра

Бараў раб я. Баранам У “Бункер” брыду ці ў ”Баркас” Бакардзі бухну бакал Брынзы грызну Не бярэ… ды ну… Бабкі ў трубу… Бармэн, Барбадосу! Бач, клас! А Брэндзі бум? Бр… Бу… бу… бу… Бурліць бярлог Аб-ра-ка-даб-ра Баста бар, бро, Барабанам сяджу Бухім… “Арбу мне, арбу!” — Бармэну кажу Уру ахім! 2018, верасень.

Да сонца!

Лета ў дол лістотай падае імкліва, Заціраюць ласьцікам фарбы туманы. Пад нагамі хрупаюць чаўленыя сьлівы, Нос казычуць п’янкім водарам яны. А на ўскрайку вёскі – дзікія аджыны Палымяным лісьцем вабяць зрок здалёк. Не, не стану збочваць з роснае сьцяжыны, На шляху да лета паскараю крок… Зябка ды паныла на палях-абшарах, Дзе зусім нядаўна лётаў матылём. … Чытаць далей →