Каліна

Чаму не ў час каліна чырванее? Яе вагонь у жніўні недарэчны… Яшчэ паўсюль гуллівыя касмеі, Яшчэ не час лецець да зор, у вечнасць.   Паіў і песціў, марыў разам з ёю, І шанаваў бялюткі квет прыўкрасны… Цнатлівы куст, апырсканы крывёю, Не спапяляй жыццё маё заўчасна… 10 жніўня 2018

На страсе хаты Бяляцкага Алеся

Хто з арлом, хто з ільвом у кароне, Хто з распяццем Хрыста на крыжы… Ну а мы разам з грознай пагоняй Скрозь баронім свае рубяжы. І ад даўніх часін, аж да сёння, Па абшарах радзімай зямлі – Усё “лятуць і лятуць тыя коні”, Каб і нам было “звацца людзьмі”. 20 сакавіка 2018 года.

Пра часопіс “Дзеяслоў”, “Паланэз” ды цыганку

Раскіну і я карты, ды, як тая хітравата прыжмураная, з папяроскай у роце, цыганка, усю праўду паведаю пра “Дзеяслоў”. Што было, што ёсць, што будзе. Памятаю, быў нейкі страшэнны эмацыйны ўздым у час, калі ствараўся новы літаратурны праект. Тады я часта сустракаўся з ягоным рэдактарам Барысам Пятровічам і нам было хораша дзяліцца разважаннямі і рэфлексіямі … Чытаць далей →

Уводзіны ў cучаснае грыбашуканне

Пазайдросціўшы прадпрыймальнаму суседу, які штодзень валачэ з лесу поўны легкавік грыбоў, ты вырашаеш урэшце, адпрэчыўшы ўсе сумненні, далучыцца да ваяўнічага племя грыбашукальнікаў. Справа неблагая. Тым больш зараз, калі родные пералескі топчуць тракамі расейскія танкі і халера яго ведае што нас чакае заўтра: можа будзем сыходзіць у лясы ды капаць зямлянкі… Але спачатку карысна будзе пазнаёміцца … Чытаць далей →

Заспа. Падарожжа па вуліцы Лугавой

Лугавая вуліца перарэзаная на дзве часткі цэнтральнай, Савецкай вуліцай. Нумарацыя дамоў чамусці пачынаецца з боку прыдняпроўскага луга, з-пад гары, як кажуць землякі. За апошнія дваццаць год заспенцы пазбавіліся кароў, якія там пасвіліся, і луг практычна ўвесь зарос хмызнякамі ды дурнымі травамі. Пад гарой раней было весела, стаяла некалькі хат і калгасная лазня, каля якой кожную … Чытаць далей →

Травяны сон

Удзірванець, суцішыцца ў траве, Суздром пазбыцца зла, пачуццяў, словаў… Завекаваць і верыць: нехта пазаве Мяне скрозь дзёран прарасці нанова. З малітваю да травяных багоў, Праз карані, бадылле і атаву, З палону кучаравых мурагоў Паўстану зноў спагадным і ласкавым. 2017.

Над Беларуссю бясхмарнае неба

Перадгісторыя верша. Амаль цалкам гэты сюжэт  прысніўся ўвосень, на Лысай Гары. Рэальна: Заслаўе і вялізныя выбухі над Мінскам… Соннік кажа, што калі прыснілася бамбёжка, значыць, падсвядома вы адчуваеце, што хутка адбудуцца нейкія неардынарныя падзеі.   Грукат абцасаў, рушаць калоны Шыхтам ірваным, без зуху і спеваў, Рэха каманды гучыць манатонна: “Левай… левай… левай…”   На Налібокі вужакай … Чытаць далей →

Para bellum (апавяданне)

Ідэя гэтага невялічкага апавядання выношвалася цягам 2016 года, а напісалася ў лютым 2017 года.     А цябе натхняе зброя. «Зброя, — кажаш, — гэта воля! А без волі нам не жыць і Радзіме не служыць».                                   Анатоль Сыс Зброя мяне вабіла ад самага маленства. Яшчэ зусім нядаўна падавалася, што я добра ведаю, чаму яно … Чытаць далей →

Два сярпы ды іншыя вершы

Адсвяткаваў свае 55 год, як кажуць — «два сярпы». На гэтую тэму напісаўся вось гэты верш. Ну і сябры нешта таксама дадалі. Няхай застаецца тут. ДВА СЯРПЫ Сярпы за плячыма – яшчэ не прычына Няўмольны зыход планаваць… Яшчэ ёсць найлепшая ў свеце жанчына, Што ўмее караць і кахаць.   Яшчэ засталіся пякучыя словы Нянавісці і … Чытаць далей →

Шэры чалавек

Шэры ранак зубы шчэрыць, З-за фіранкавых павек. Ходзіць шэры па кватэры, Шараговы чалавек… Шуснуць з дому ціха ў шэрань, У цямрэчу дрэў старых, Шэры шалік, швэдар шэры… Як і не было тут іх. 2017.© Фота Уладзіміра Кулічэнка, www.sergiev.ru