Гомель у творчасці Сяржука Сыса: шляхі ўзаемаспасціжэння

Даволі эсклюзіўная спроба інтэрвію для гомельскіх даследчыкаў паэтычнай творчасці. 1 Якую ролю адыграў горад Гомель у станаўленні Вашай творчай асобы? Горад над Сожам – адзіны і непаўторны, ён прыйшоў у маё жыццё ў падлеткавым узросце, заклаўшы пры гэтым асновы не толькі жыццёвае мудрасці, але і разуменне прыгожага, паэтычнага, філасофскага. Стасункі з гэтым горадам складаліся вельмі … Чытаць далей →

Калядная “Гутарка” ў Львове

Беларуска–украінскім творчым вечарам “Гутарка” завяршыўся ў Львове інтэлектуальны і літаратурны 2016 год.  23 снежня ў “Штаб-кафэ” сустрэліся паэты і перакладчыкі з дзвюх краін. Беларускі паэт, перакладчык і праваабаронца Сяргей Сыс прывёз з сабой нямала вершаў і цікавых гісторый пра сваё жыццё і культурна-моўны стан у Беларусі. “Тут, у вас, лягчэй дыхаецца” — казаў ён, таму … Чытаць далей →

30-годдзе Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»

14 снежня ў Палацы Мастацтваў адбудзецца юбілейная вечарына слыннага літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя». «Тутэйшыя», незалежнае аб’яднаньне маладых літаратараў-нонканфармістаў, якія аказвалі ўплыў і на палітычнае жыцьцё краіны. Было ўтворанае ў 1987 з мэтай «абараняць свае правы, свае погляды і перакананьні, супрацьстаяць жалезнай гіерархічнай структуры Саюзу пісьменьнікаў». Дзеля легальнасьці фармальна лічылася, што таварыства існуе пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі. Таварыства … Чытаць далей →

“Тутэйшыя”: кароткі век, ды доўгая памяць

Недзе ў сярэдзіне снежня спаўняецца 30 год Таварыству маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Насамрэч, у “Таварыства..” маладыя і амбітныя творцы аформіліся крыху пазней, у 1987 годзе, аднак менавіта ў снежні 1986-га ўпершыню прагучала ідэя аб’яднаць на творчай глебе адраджэнцаў і прадстаўнікоў новай генерацыі літаратараў. Алесь Бяляцкі ў кнізе артыкулаў і эсэ «Асвечаныя Беларушчынай»  прыгадвае, што: “…ў снежні 1986 года … Чытаць далей →

Галіна Дубянецкая. Мазаіка над безданню

Чарговая суперская знаходка! Корпаючыся ў асабістым архіве ўчора адшукаў верш Галі Дубянецкай. Аўтарка пра яго ўжо нават і не памятае. Гэты верш нават і не друкаваўся ніводнага разу. Тут — першая публікацыя. Чытайце. Мазаіка над безданню Мы заварожаны размовай як старадаўнім рытуалам Мы заварожаны размовай як улюбёнаю гульнёй І зноў такое адчуванне бы са знаёмага крышталю – … Чытаць далей →

Дыбільныя вершыкі: Тартак

Як закарціць табе бяз меры Мяне памацаць хоць за што — Хутчэй вылузвайся за дзьверы, Ды не забудзь пра паліто… Не ў Божым храме і не ў краме: Мяне ты схопіш за руку; Шукай мяне на пілараме, альбо інакш – на тартаку… Там пахне лесам, дрэвам, стружкай, Смуродам танных цыгарэт, Там хлопцам робіць папялушка, Шыкоўны … Чытаць далей →

Лістапад

Шчымлівы настрой… балючы верш… самота ад непапраўна страчанага…   Сёння тут пануе пустэча. Мой сусвет сум трушчыць ізноў. Раскаціліся сны… Дарэчы – Я Цябе пазычала і ў сноў.   Сны віруюць па гэты бок Леты. Я прачнуся ды хутка пайду — Бо — ня ведаючы — ведаю, дзе Ты, Ці на шчасце, ці на бяду.   … Чытаць далей →

Найбольш поўная бібліяграфія твораў Анатоля Сыса з каментарамі

  1.“Агмень”. Анатоль Сыс. Бібліятэчка часопіса “Маладосць”. Мн., 1988 год. (Наклад 4158 асобнікаў). У зборніку змешчаны 36 вершаў і дзве паэмы. “З чаго пачаць?..”. У кнізе “Агмень”, Мн., 1988 г. Упершыню надрукаваны: “Маладосць”, №4, 1986 г. Публікацыі: “Сыс”, Мн., 2002.; “Ніва”, 15 траўня 2005 г.(№20); “Універсітэт літаратурны”, Гм., 2005; “Полымя”, №7, 2005 г. с.114—122; “Лён”, Мн., … Чытаць далей →

Трыбун. Палітык. Паэт. Невядомае пра Анатоля Сыса

Сёньня  многія на Беларусі чулі пра Анатоля Сыса-паэта… некаторыя з сучаснікаў чыталі нават тое-сёе, яшчэ меней тых, хто захоплены яго палымянымі радкамі і толькі адзінкі (блізкія сябры і таварышы) памятаюць Сыса як аднаго з пачынальнікаў новай хвалі адраджэнцкіх рухаў на Беларусі, гарачага прамоўцу на шматтысячных мітынгах, трыбуна-сучасьніка. Так, напачатку і ў сярэдзіне 80-х гадоў, Анатоль … Чытаць далей →

На старым Заслаўскім тракце

                                Нібы змораныя сонцам беспрытульныя сабакі – На старым Заслаўскім тракце паваліліся асіны… Ім віхуры-завірухі ды дажджы даліся ў знакі, Ім маланкі пасмалілі заліхвацкія чупрыны…   Мутнай восеньскай крывёю набрынялая лістота Валацугаў падарожных яркай барвай спакушае. Тут шукаць цяпер дарэмна … Чытаць далей →