Галіна Дубянецкая. Мазаіка над безданню

Чарговая суперская знаходка! Корпаючыся ў асабістым архіве ўчора адшукаў верш Галі Дубянецкай. Аўтарка пра яго ўжо нават і не памятае. Гэты верш нават і не друкаваўся ніводнага разу. Тут – першая публікацыя. Чытайце. Мазаіка над безданню Мы заварожаны размовай як старадаўнім рытуалам Мы заварожаны размовай як улюбёнаю гульнёй І зноў такое адчуванне бы са знаёмага крышталю – … Continued

Дыбільныя вершыкі: Тартак

Як закарціць табе бяз меры Мяне памацаць хоць за што – Хутчэй вылузвайся за дзьверы, Ды не забудзь пра паліто… Не ў Божым храме і не ў краме: Мяне ты схопіш за руку; Шукай мяне на пілараме, альбо інакш – на тартаку… Там пахне лесам, дрэвам, стружкай, Смуродам танных цыгарэт, Там хлопцам робіць папялушка, Шыкоўны … Continued

Лістапад

Шчымлівы настрой… балючы верш… самота ад непапраўна страчанага…   Сёння тут пануе пустэча. Мой сусвет сум трушчыць ізноў. Раскаціліся сны… Дарэчы – Я Цябе пазычала і ў сноў.   Сны віруюць па гэты бок Леты. Я прачнуся ды хутка пайду – Бо – ня ведаючы – ведаю, дзе Ты, Ці на шчасце, ці на бяду.   … Continued

Найбольш поўная бібліяграфія твораў Анатоля Сыса з каментарамі

  1.“Агмень”. Анатоль Сыс. Бібліятэчка часопіса “Маладосць”. Мн., 1988 год. (Наклад 4158 асобнікаў). У зборніку змешчаны 36 вершаў і дзве паэмы. “З чаго пачаць?..”. У кнізе “Агмень”, Мн., 1988 г. Упершыню надрукаваны: “Маладосць”, №4, 1986 г. Публікацыі: “Сыс”, Мн., 2002.; “Ніва”, 15 траўня 2005 г.(№20); “Універсітэт літаратурны”, Гм., 2005; “Полымя”, №7, 2005 г. с.114—122; “Лён”, Мн., … Continued

Трыбун. Палітык. Паэт. Невядомае пра Анатоля Сыса

Сёньня  многія на Беларусі чулі пра Анатоля Сыса-паэта… некаторыя з сучаснікаў чыталі нават тое-сёе, яшчэ меней тых, хто захоплены яго палымянымі радкамі і толькі адзінкі (блізкія сябры і таварышы) памятаюць Сыса як аднаго з пачынальнікаў новай хвалі адраджэнцкіх рухаў на Беларусі, гарачага прамоўцу на шматтысячных мітынгах, трыбуна-сучасьніка. Так, напачатку і ў сярэдзіне 80-х гадоў, Анатоль … Continued

На старым Заслаўскім тракце

                                Нібы змораныя сонцам беспрытульныя сабакі – На старым Заслаўскім тракце паваліліся асіны… Ім віхуры-завірухі ды дажджы даліся ў знакі, Ім маланкі пасмалілі заліхвацкія чупрыны…   Мутнай восеньскай крывёю набрынялая лістота Валацугаў падарожных яркай барвай спакушае. Тут шукаць цяпер дарэмна … Continued

Паліна Сцепаненка: Падарожжа па зямлі Сыса

Наш праваднік Сяржук Сыс – паэт, зямляк і сябра Анатоля Сыса. Сыс Сяржук – укладальнік дакументальнай кнігі пра Анатоля Сыса – успаміны, лісты, фота. Сяржук Сыс павядзе нас шляхамі, якія не тычацца менскага жыця паэта Анатоля Сыса. Гэта Гомельшчына, мясціны пра якія ведалі толькі два паэты два Сыса – Анатоль ды Сяржук. Падчас вандроўкі мы … Continued

“Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”: экспрэсіі пра кнігу

…Чарговы наезд на Літве скончыўся ў цягніку “Вільня-Менск”. Дадому мяневяла невядомая сіла. Давёўшы выраз твару да стану скамянелага дробнага грызуна, я лісьліва зазірнуў у вочы мытніка-ўдава. Гэта выратавала добрую батарэю бутэлек з летувіскімі напоямі ад безумоўнай канфіскацыі. Цяпер – спаць! Але як заснуць, калі няма нічога на сьвеце прыгажэй за дзяўчыну, якая сьпіць.Урэшце задрамаў, змарыўшыся сузіраць … Continued

Жанчына і дождж

  Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла?   Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца… За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына; Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам.   Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу, Невядомая, чужая, будзе мроіць … Continued

Левая рука (аўдыёверсія)

Я шаную сваю левую руку, бо ёсць за што. Не, я зусім не ляўшун, тут справа больш сур’ёзная, лёсавырашальная. Сваёй левай я абавязаны жыццём, і нават двойчы. Падлеткам, гарачым і бескампрамісным, я неабачліва адстойваў тое, што падавалася мне справядлівасцю, не выбіраючы, часам, сродкаў. Неяк чэрвеньскім надвячоркам у прыдняпроўскай вёсцы набрыняла, быццам летняя хмарка хуткім дажджом, … Continued