Забойства парсюка (аўдыёверсія)

Гэтую няхітрую жыццёвіну распавёў мне нядаўна сусед па лесвічнай пляцоўцы, які штотыдня выязджае на “Масквічы” ў вёску да сваякоў. Я ж толькі запісаў на паперы ягоны аповед. Сцяпан Халява амаль усё жыццё адтаптаў у лесніках. Але ўрэшце надакучыла яму штодзённая адзінота і таму гадоў колькі назад Сцяпан, пакінуўшы занядбаны лясны хутар, перабраўся ў вёску, бліжэй … Continued

Снайпер (аўдыёверсія)

Разам з маладой жонкай Валяй мы чакалі майго сябрука, радавога Алеся Бяляцкага, які атрымаў кароткачасовы адпачынак ды кіраваўся з далёкага Уралу ў Гомель. Рыхтавалася да сустрэчы і ягоная сяброўка, студэнтка гістфака Наталля. Тады, у 1985 годзе, скончылася нашае сямейнае бадзянне па кватэрах: прафкам Гомельскага ўніверсітэта выдзеліў нам з жонкай пакойчык у інтэрнаце кватэрнага тыпу, паколькі … Continued

У кіпцюрах “асабіста” (аўдыёверсія)

Здарылася так, што ў войску я трэснуў прапаршчыка: не стрываў крыўды, калі той парэзаў новыя ваўняныя шкарпэткі, дасланыя мне маці. Пакаранне ў такім выпадку магло быць надзвычай суровым, аднак усё скончылася гаўптвахтай. Хаця лепей сказаць – не скончылася, а толькі пачалося. Перад тым, як адправіцца на “губу”, арыштант мусіць здаць усе кішэнныя рэчы. Здаў і … Continued

Знайшоўся верш..

Здараецца, што ў паперах альбо старых блакнотах знаходзяцца ўласныя вершаваныя радкі, пра якія ты зусім не памятаеш. А часам, здаецца, што гэта і не твой верш. І толькі здымак дапамог мне вызначыць, што гэтыя радкі былі напісаныя менавіта маёй рукою. ТАПОЛІ Спілавалі юнацтва маё, спілавалі таполі… Толькі пні з-пад асфальту ды страшкія сны. Гэта, ведаеш, … Continued

Хроніка халоднага мола

Цыкл вершаў, створаны пад час знаходжання ў творчым адпачынку ў Міжнародным доме пісьменнікаў і перакладчыкаў ў Вентспілсе (Латвія) з 1 па 16 сакавіка 2016 года. Я скраў вясну Я скраў вясну. Схаваў пад грудзі. Я звёз вясну цішком да мора. Цяпер карайце мяне, людзі, Вядзіце хоць да пракурора. Памежнік рэчы трос, халера, І нават вынюхаў … Continued

Сусветны дзень паэзіі з хрысціянскімі дэмакратамі

28 сакавіка зайшоў на паэтычны вечар, які ладзілі хрысціянскія дэмакраты. Ён быў прымеркаваны да сусветнага Дня паэзіі. Вядучая, Галіна Каржанеўская, згадала імя Марыі Баравік (Глыбокае) і Маргарыты Тарайкевіч і адзначыла, што эсэістыка Паўла Севярынца па стылю і духу вельмі падобная на паэзію. Вершы чыталі Наталля Бордак, Алесь Спіцын, Зміцер Захарэвіч, Ніна Лістота.  Нечакана запрасілі выступіць … Continued

На “Вясне” не бранзавеюць

“Вясна” магла і не адбыцца ў маім жыцці: прайсці недзе побач, альбо застацца, як гэта мне бачылася ў даўнейшыя часы – арганізацыяй, што апантана бароніць правы чалавека. Недзе там, у іншым свеце, па-за мною. А магчыма, што нашыя шляхі маглі б некалі перастрэцца, імаверна ў тым выпадку, калі б мне спатрэбілася дапамога ці парада праваабаронцаў. … Continued

У Гарошкаве адбылося свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса

Свята паэзіі, якое ладзіцца ў гонар Анатоля Сыса, упершыню прайшло ў траўні. Арганізатары вырашылі адмовіцца ад традыцыі правядзення фестываля ў апошніх днях кастрычніка і не прагадалі. У Гарошкаве 14 траўня быў прэзэнтаваны цудам ацалелы паэтычны зборнік Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва», у які ўвайшлі звыш ста шасьцідзесяці вершаў, напісаных перадусім у студэнцкія гады, а таксама невядомыя творы пазнейшых … Continued

Свята паэзіі ў Гарошкаве — 14 траўня

У суботу 14 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве. Сёлетняя імпрэза будзе складацца з прэзентацыі зборніка вершаў А. Сыса “Берагі майго юнацтва”, аўдыёдыска з вершамі “Галасы паэтаў”, а таксама паэтычных і музычных выступаў вядомых беларускіх творцаў. Удзел бяруць: Эдуард Акулін, Анатоль Бароўскі, Алесь Бяляцкі, Яўген Вапа, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, … Continued

Зварот да Найсвяцейшага Экзарха Паўла

Ты не поп, а – Герастрат, Калі Мінск руйнуеш… Асадзі хутчэй назад, Павел, ці ня чуеш? Можа змёрз ты, мо прамок, Мо ў палацах мулка… Хочаш шчэ адзін дамок На сталічных вулках? Дзюрку будзеш мець,– не сыр, Бо не стаць славутым: Не хадзі ў наш манастыр Са сваім статутам. Лепей у Карагандзе Набудуй харомаў, Там … Continued